Electric Light Orchestra

Electric Light Orchestra (скарочана ELO) — брытанскі рок-гурт з Бірмінгема, створаны Джэфам Лінам і Роем Вудам у 1970 годзе. Гурт была вельмі папулярны ў 1970-я1980-я гады, у перыяд з 1971 па 1986 год (асноўны перыяд актыўнасці) выпусціў 13 студыйных альбомаў.

Electric Light Orchestra
1978 год. Осла. Нарвегія
1978 год. Осла. Нарвегія
Асноўная інфармацыя
Жанрыпрагрэсіўны рок[1]
Сімфанічны рок
Арт-рок[1]
Поп-рок[1]
Рок-н-рол[2]
Гады19701986
20002001
2012 — н. ч.
Краіна Англія
ГорадБірмінгем
АдкульБірмінгем
Мова песеньанглійская
ЛэйблыHarvest, Warner Bros., United Artists, Jet, Columbia, Epic, Legacy, Sony BMG
СкладДжэф Лін
Рычард Тэндзі
www.elo.biz
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ELO (супольны праект Роя Вуда і Джэфа Ліна) быў сфармаваны, каб задаволіць гарачае жаданне пісаць «класічную» поп-музыку. Гурт эксперыментаваў у розных музычных кірунках: ад прагрэсіўнага рока да поп-музыкі. Ад пачатку дзейнасці групы Джэф Лін вырашаў усе арганізацыйныя пытанні, напісаў усе арыгінальныя кампазіцыі групы і прадзюсіраваў кожны альбом. Да сярэдзіны 1970-х ELO стаў адным з самых прадаваных музычных гуртаў. З 1972 па 1986 год ELO спалучалі працу ў Вялікабрытаніі і ЗША.

Гурт праіснаваў да 1986 года, пасля чаго Джэф Лін распусціў яго, узнавіўшы ў абноўленым складзе ў 2001 годзе для запісу апошняга на дадзены момант студыйнага альбома. Найболей вядомымі кампазіцыямі групы лічацца: «Ticket To The Moon», «Don’t Bring Me Down», «Calling America», «Hold On Tight», «Last Train To London»[3].

Зноскі