Fifteen (песня Тэйлар Свіфт)

«Fifteen» (бел. «Пятнаццаць») — чацвёрты сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт з яе другога студыйнага альбома «Fearless», выпушчаны 30 жніўня 2009 пад лэйблам Big Machine. Песня была напісана Тэйлар. Найбольшую папулярнасц кампазіцыя мела у ЗША, дзе дасягнула 23 месца ў галоным хіт-парадзе і паднялася на 7 прыступку ў кантры-чарце. Сінгл атрымаў некалькі музычных узнагарод і намінацый, сярод якіх намінацыя на MTV Video Music Awards. На цяперашні час сінгл мае дзве плацінавыя сертыфікацый у Амерыцы.

«Fifteen»
Вокладка сінгла «Fifteen» (P175, 2009)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Fearless
Выпушчаны30 жніўня 2009
Моваанглійская
ФарматCD, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны2008
Жанркантры-поп
КампазітарТэйлар Свіфт
Працягласць4:55
ЛэйблBig Machine, Universal Republic
ПрадзюсарНатан Чэпман, Тэйлар Свіфт
Аўтар песніТэйлар Свіфт
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«You Belong With Me»
(2009)
«Fifteen»
(2009)
«Fearless»
(2010)

Інфармацыя

Гісторыя стварэння

Песня прысвечана школьнай сяброўцы Тэйлар — Эбігейл Андрасан. Як расказвала Свіфт у адным з інтэрв’ю, у школе яны лічылі сябе агіднымі качанятамі, таму так важна было патрымліваць адзін аднаго.[1] Акрамя таго, гэта любімая песня Свіфт на альбоме «Fearless».

Тэйлар Свіфт: «Я напісала гэтую песню, грунтуючыся на гісторыі маёй лепшай сяброўкі са школы, Эбігейл. Я пачала з радкоў «Abigail gave everything she had to a boy who changed his mind» і напісала астатняе з гэтага пункту, амаль задам наперад. Я проста вырашыла, што я сапраўды хачу расказаць гісторыю аб нашым першым годзе старэйшай школы, таму што, думаю, у той год я вырасла больш, чым у любы іншы год майго жыцця. Звычайна я не плачу з-за таго, праз што я прайшла, нават калі гэта самы жудасны разрыў. Але падчас запісу "Fifteen" я плакала, бо гэта песня пра маю лепшую сяброўцы».

Тэйлар скончыла працу над песняй у дарозе і вельмі нервавалася перад тым, як паказаць песню Эбігейл, таму што не ведала, як адрэагуе яе сяброўка.[2] 

Эбігейл Андрасан: «Я не магла паверыць. Было вельмі кранальна. І цяпер гэтак жа кранальна. Усе пытаюцца ў мяне: "Прымушае цябе песня адчуваць сябе некамфортна?" Ні на секунду. Таму што калі я гляджу на людзей у зале, якія звязваюць сябе з песняй, — гэта ўсе, аб чым я магу прасіць. Для мяне гонар, што яна захацела расказаць пра мой досвед. І што будзе лепш, чым напісаць аб гэтым песню і падзяліцца з мільёнамі людзей?».

Акрамя Эбігейл, у песні спяваецца пра самага першага хлопца Тэйлар — Дру Дунлапе.

Агульная інфармацыя

«Fifteen» — гэта кантры-поп песня, даўжынёй у 4 хвіліны і 55 секунд.[3] Кампазіцыя мае ўмераны рытм 96 удараў у хвіліну. Трэк класіфікуецца як балада і напісаны ў танальнасці соль мажор. Вакал Свіфт ахоплівае крыху больш за дзве актавы, ад G3 да С5. Акордавая паслядоўнасць кампазіцыі — Gsus2–Csus2–Эм–Csus2.

У тэкст «Fifteen» спявачка апавядае аб некалькіх падзеях, якія адбываліся з ёй у падлеткавым узросце. У першым куплеце Свіфт расказвае пра пераход у старэйшую школу з намерамі трымацца далей ад яе аднагодкаў праз сваю сціпласць. Другі куплет апавядае пра сустрэчу з Эбігейл і тое, як яны сябравалі. Паслядоўна выканаўца пачынае апісвае першае спатканне і каханне, якое было не шчаслівым. У прыпевах Тэйлар папярэджваў маладых дзяўчат наконт магчымага горкага вопыту блізкіх зносін.

Рэжысёр відэакліпа — Раман Уайт, які да гэтага зняў кліп да песні «You Belong With Me». У кліпе дзве сяброўкі, Свіфт і Эбігел (якая сама ў ім здымалася) праходзяць праз розныя сітуацыі школьнага жыцця. Рэжысёр распавядаў, што амаль усё ў гэтым кліпе было створана на камп’ютары

Найбольшую папулярнасц кампазіцыя мела у ЗША, дзе дасягнула 23 месца ў галоным хіт-парадзе і паднялася на 7 прыступку ў кантры-чарце. На цяперашні час сінгл мае дзве плацінавыя сертыфікацый у Амерыцы.[4] У Канадзе сінгл дасягнуў 48 месца ў нацыянальным хіт-парадзе і стаў залатым. У Аўстраліі песня стала 48 у чарце.

Патаемнае пасланне — «I Cried While Recording This» (бел. «Я плакала, калі запісвала гэта»).

Версіі

  • CD-сінгл / Лічбавая дыстрыбуцыя
  1. "Fifteen" (Альбомная версія) – 4:54
  • Аўстарлійскі поп-мікс
  1. "Fifteen" (Поп-міксавая версія) – 4:01

Чарты

Штотыднёвыя чарты

Чарт (2009)Вышэйшая
пазіцыя
ARIA48
Canadian Hot 10019
UK Singles Chart30
Billboard Hot 10023
Billboard Adult Contemporary12
Billboard Adult Top 4014
Hot Country Songs7
Mainstream Top 4010

Выніковыя гадавыя чарты

Чарт (2010)Пазіцыя
Billboard Adult Contemporary Songs[5]28

Зноскі