Hyundai Accent

Hyundai Accent
Агульныя даныя
Вытворца: Hyundai Motor Company
Выпуск: 1994—цяперашні час
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
 
Сегмент: B-сегмент

Hyundai Accent — гэта кампактны аўтамабіль B класа вытворчасці паўднёвакарэйскай кампаніі Hyundai Motor Company. Выпускаецца з 1994 года. Даступны ў Паўднёвай Карэі, Індыі, Турцыі, Беларусі, Расіі, Украіне, Пакістане, Казахстане і Іране.

У некаторых краінах гэтая мадэль называецца Verna, у Расіі яна прадаецца пад назвай Hyundai Solaris.

Першае пакаленне (1994—1999)

Бяспека
Вынікі тэсту Euro NCAP, 1998[1]
Бяспека пасажыраў 13
Бяспека пешаходаў 14
Пратэставаны аўтамабіль:
Hyundai Accent 1.3 GLS

Другое пакаленне (2000—2005)

У 1999 годзе было прадстаўлена другое пакаленне Accent. Новае пакаленне прыкметна дадало ў габарытах, аўтамабіль стаў шырэй і на 13 сантыметраў даўжэй папярэдніка. Адбыўся рэдызайн кузава: нізка скошаны капот і вялікі вугал нахілу ветравога шкла забяспечылі нізкі каэфіцыент лабавога супору. Змены адбыліся і ў інтэр'еры: новая пярэдняя панэль і матэрыялы аздаблення. Салон стаў больш функцыянальным і ўтульным.

З 2001 года Hyundai Accent пачалі выпускаць на Таганрогскім аўтамабільным заводзе.

Трэцяе пакаленне (2005—2010)

Навінка атрымала рэдызайн пярэдняй часткі кузава, рашоткі радыятара, пазнавальныя буйныя фары галаўнога святла. Невялікім зменам падвергліся таксама бакавыя панэлі кузава і задняя частка аўтамабіля. Абнавіўся і салон Accent, які атрымаў новы дызайн пярэдняй панэлі і новыя матэрыялы аздаблення.

Рухавікі

  • 1,3-літровы бензінавы рухавік, магутнасцю 84 к.с.
  • 1,5-літровы дызельны рухавік з сістэмай непасрэднай падачы паліва, магутнасцю 82 к.с.


Чацвёртае пакаленне (2010—2017)

Hyundai Accent чацвёртага пакалення выпускаўся з 2010 года па 2017 год з кузавамі седан і пяцідзверны хэтчбек.

Пятае пакаленне (2017—ц.ч.)

Hyundai Accent (5-е пакаленне)

На рынку Паўночнай Амерыкі

На рынку Паўночнай Амерыкі мадэль дэбютавала ў верасні 2017 года.

Hyundai адмовілася ад продажаў у ЗША версіі хэтчбек, бо амерыканскія спажыўцы ўсё часцей рабілі выбар на карысць красовераў. Hyundai Canada зняла з продажы седан у 2018 годзе, а пасля 2020 года адмовіліся і ад хэтчбекаў, згарнуўшы такім чынам продажы мадэлі ў гэтай краіне[2].

Ад пачатку выпуску аўтамабіль абсталёўваўся 1,6-літровым чатырохцыліндравым рухавіком магутнасцю 132 к.с., які спалучаўся з шасціступеньчатай механічнай або шасціступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач. У сярэдзіне 2019 года Accent атрымаў новы 1,6-літровы чатырохцыліндравы рухавік сямейства Smartstream магутнасцю 120 к.с. (89 кВт) і 153 Нм круцільнага моманту. Акрамя новага рухавіка замест аўтаматычнай каробкі перадач пачалі ставіць варыятар Smartstream Intelligent Variable Transmission (IVT)[3]. Увосень 2021 года ад усталявання механічных каробак перадач адмовіліся і аўтамабіль стаў даступны толькі з варыятарам[4].

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі