Look Back (манга)

Look Back (яп.: ルックバック Rukku Bakku) гэта японская адна-тамовая вэб-манга напісаная і праілюстраваная Tatsuki Fujimoto. Апублікаваная ў Shueisha's Shōnen Jump+ у ліпені 2021.

Сюжэт

Ayumu Fujino (яп.: 藤野 歩 Fujino Ayumu) з'яўляецца вучаніцай пачатковых класаў з талентам да малявання мангі, якую яна публікуе ў школьнай газеце. Пасля ўсхваленняў за яе выключныя навыкі, яна аказваецца аспрэчанай іншай вучаніцай Kyomoto (яп.: 京本 Kyōmoto), Якая пачынае публікаваць яе мангу побач з Fujino's, але паказвае сябе як найлепшую мастачку сярод іх дзвюх. Раз’юшаная гэтым, Fujinо кідаецца ў палепшанне сваіх навыкаў малявання, што прыводзіць да адчужэння сярод яе сябровак і сям'і, так як яна засяроджана на пераадоленні Kyomoto. Нягледзячы на палепшанні, у Fujino не атрымліваецца дасягнуць стандартаў Kyomoto і яна перастае маляваць. Калі яе клас заканчвае пачатковую школу, Fujino даручана прынясенне Kyomoto дыплом, так як яна баіцца кантактаваць з людзьмі і ніколі не выходзіць з свайго дома. Fujino уваходзіць у дом Kyomoto і знаходзіць груды альбомаў для малявання. Знаходзячы кавалак паперы яна малюе кароткі комікс у якім здзекваецца над Kyomoto, але ён ненаўмысна аказваецца ў пакоі Kyomoto, апавяшчая яе а прысутнасці Fujino. Kyomoto Выходзіць са свайго пакою каб сустрэць Fujino, раскрываючы сябе як вялікую фанатку, якая чытала яе мангу ў школьнай газеце даволі доўгі час. Надзвычай усцешаная энтузіястычнай ідэалізацыяй Kyomoto, Fujino сцвярджае што ў яе ёсць план прадставіць мангу для конкурсу і зноўку заняцца маляваннем.

У рэшце рэшт яны аб’ядноўваюцца, каб ствараць мангу, прадставіўшы некалькі аднатамовых коміксаў, яны атрымліваюць высокую ацэнку. У падлеткавым узросце Fujino кажа, што яна будзе выдаваць серыю мангі, але Kyomoto вырашае не далучацца да яе, бо хоча атрымаць фармальную мастацкую адукацыю. Fujino працягвае працаваць без яе, працуючы над сваёй мангай Shark Kick, якая становіцца дастаткова папулярнай, каб атрымаць анімэ экранізацыю.