News Corporation

News Corporation (NYSE: NWS) — падкантрольная кампанія Руперта Мёрдака, які валодае, у прыватнасці, тэлекампаніяй 20th Century Fox, тэлеканаламі Fox News, спадарожнікавымі DTH аператарамі BSkyB, Sky Deutschland, Sky Italia, Foxtel, інфармацыйным агенцтвам Dow Jones (уключаючы службу Factiva), рэкламным агенцтвам News Outdoor, а таксама газетамі The Wall Street Journal, The Times, The Sun і New York Post.

News Corporation
Тыппублічная кампанія
Лістынг на біржыNASDAQ
Заснаванне1980
Скасавана28 чэрвеня 2013
ЗаснавальнікіРуперт Мёрдак
Размяшчэнне
Галіназабаўляльная індустрыя[d] і сродкі масавай інфармацыі
Прадукцыякабельнае тэлебачанне[d]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 51 000 чал. (2010)
Даччыныя кампанііNews Corp Australia[d]

Выручка News Corporation у 2006 годзе перавысіла 25 млрд дол., чысты прыбытак склаў 2,3 млрд дол.

У перыяд перадвыбарнай кампаніі падтрымлівае Рэспубліканскую партыю ЗША.

Справа News International

У ліпені 2011 года News Corporation апынулася ў цэнтры буйнага скандалу, звязанага з незаконным праслухоўваннем журналістамі выданняў кампаніі тэлефонаў палітыкаў, «зорак» і простых грамадзян. Гэта прывяло да закрыцця брытанскага таблоіда News of the World, які мае 168-летнюю гісторыю і належыць кампаніі[1]. Тады ж было абвешчана пра пачатак расследавання з боку ФБР дзейнасці News Corp.[2][3][4]. 13 ліпеня 2011 года Рэбека Брукс падала прашэнне аб адстаўцы Джэймсу і Руперту Мёрдакам, якое было здаволена. [5]

Зноскі

Спасылкі