Objective-C

Objective-C — кампіляваная аб’ектна-арыентаваная мова праграмавання, створаная на аснове моў праграмавання С і Smalltalk. Была распрацавана Брэдам Коксам і Томам Лавам у пачатку 1980-х гадоў.[1]

Objective-C
Семантыкааб’ектна-арыентаваная
З’явілася ў1984
Аўтар(ы)Брэд Кокс, Том Лаў
Пашырэнне файлаў.m, .h, .mm, .C
Тыпізацыя даныхстатычная, дынамічная, слабая
Зведала ўплыўС, Smalltalk
Паўплывала наJava, Swift
Сайтdeveloper.apple.com (англ.)

Objective-C з’яўляецца «строгім надмноствам» C — гэта азначае, што можна скампіляваць любую праграму на C з дапамогай кампілятара Objective-C, а таксама ўключаць код мовы C у класы Objective-C.[2] Objective-C бярэ свой аб’ектны сінтаксіс ад Smalltalk: усе аб’ектна-арыентаваныя функцыі рэалізаваныя праз механізм абмену паведамленнямі. Сінтаксіс для неаб’ектна-арыентаваных аперацый ідэнтычны сінтаксісу C.

Кампанія NeXT абрала Objective-C для сваёй аперацыйнай сістэмы NeXTSTEP. У выніку таго, што аперацыйная сістэма macOS непасрэдна заснаваная на NeXTSTEP, кампанія Apple рэкамендавала Objective-C для распрацоўкі праграм для macOS і iOS да стварэння мовы праграмавання Swift у 2014 г.

Праграмы Objective-C, распрацаваныя для аперацыйных сістэм, якія не належаць Apple, або якія не залежаць ад API Apple, таксама могуць быць скампіляваныя для любой платформы, якая падтрымліваецца GNU GCC або LLVM/Clang.

Прыклад

Прыклад напісання праграмы Hello world:

#import <Foundation/Foundation.h>int main (int argc, const char * argv[]){    NSLog(@"Hello, World! \n");    return 0;}

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі