The Rolling Stones

«The Rolling Stones» (Ролінг Стоўнз) — брытанскі рок-гурт. Адзін з найвялікшых гуртоў у гісторыі рок-музыкі.

The Rolling Stones
Асноўная інфармацыя
Жанрырок-музыка[1][2][…], блюз-рок[3], псіхадэлічны рок[4][5][…], рытм-н-блюз[6][7], рок-н-рол[8][9] і блюз[10][11][…]
Гады1962 — па гэты дзень
Краіна Вялікабрытанія
ГорадЛондан
АдкульДартфард[d]
Мова песеньАнглійская
ЛэйблыPolydor Records[d], Columbia Records, Atlantic Records, Virgin Records, Warner Music Group, ABKCO Records[d], Rolling Stones Records[d], Decca Records, Interscope Records[d] і London Recordings[d]
КіраўнікAndrew Loog Oldham[d], Glyn Johns[d] і Patrick Stansfield[d][12]
Склад
Былыя
ўдзельнікі
Браян Джонс
Ян Сцюарт
Дзік Тэйлар
Тоні Чэпмэн
Біл Уайман
Мік Тэйлар
rollingstones.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
The Rolling Stones 1965: Brian Jones, Charlie Watts, Mick Jagger, Keith Richards, Bill Wyman

Гісторыя

Заснаваны ў 1962 у Лондане. Назва была абрана паводле песні Мадзі Уотэрса «Rollin' Stone». У першы склад уваходзілі вакаліст Мік Джагер, гітарысты К. Рычард і Б. Джонс, піяніст І. Сцюарт, пазней прыйшлі Б. Уаймен (бас-гітара), Ч. Уотс (ударныя). Дэбютавалі ў 1962, першы альбом пад назвай «Rolling Stones» выйшаў у 1964. У другой палове 1960-х гг. гурт атрымаў міжнароднае прызнанне; росквіт майстэрства прыйшоўся на 1970-я. У пачатку 1990-х гг. музыканты групы, якія даўно сталі культавымі фігурамі, зрабілі беспрэцэдэнтнае турнэ за ўсю гісторыю існавання рок-музыкі. У першыя гады існавання ў рэпертуары пераважалі творы рок-н-рола, песні дуэта Джагер-Рычардс, а з канца 1960-х — толькі ўласныя песні[13].

Выконваюць рознастылёвыя песні — ад кантры да блюза. Музыка «The Rolling Stones» вызначаецца арыгінальнасцю гучання, моцнай энергетыкай, насычанай эмацыянальнасцю, бунтарскімі паводзінамі і тэкстамі песень, гарманічным зліццём непаўторнага голасу Джагера і запамінальных гіпнатычных рытмаў. Група з’яўляецца лідарам сярод рок-музыкантаў па колькасці «залатых», «плацінавых» і «мультыплацінавых» альбомаў.

Гурт выдаў 22 студыйныя альбомы ў Вялікабрытаніі (24 у ЗША) і працягвае дзейнасць да цяперашняга часу.

Дыскаграфія

  • 1964 The Rolling Stones (UK)
  • 1964 England's Newest Hit Makers (USA)
  • 1964 12 X 5 (USA)
  • 1965 The Rolling Stones № 2 (UK)
  • 1965 The Rolling Stones, Now! (USA)
  • 1965 Out of Our Heads (UK/USA)
  • 1965 December's Children (And Everybody's) (USA)
  • 1966 Aftermath (UK/USA)
  • 1967 Flowers (USA)
  • 1967 Between the Buttons (UK/USA/Japan)
  • 1967 Their Satanic Majesties Request
  • 1968 Beggars Banquet
  • 1969 Let It Bleed
  • 1971 Sticky Fingers
  • 1972 Exile on Main St.
  • 1973 Goats Head Soup
  • 1974 It's Only Rock and Roll
  • 1976 Black & Blue
  • 1978 Some Girls
  • 1980 Emotional Rescue
  • 1981 Tattoo You
  • 1983 Undercover
  • 1986 Dirty Work
  • 1989 Steel Wheels
  • 1994 Voodoo Lounge
  • 1997 Bridges to Babylon
  • 2005 A Bigger Bang
  • 2016 Blue & Lonesome
  • 2023 Hackney Diamonds

Зноскі

  • http://www.musicomh.com/reviews/albums/family-rain-volcano
  • http://shop.midimusic.de/midifile-rolling-stones-2000-lightyears-from-home-a4060.html
  • http://cleorecs.com/store/shop/stoned-a-psych-tribute-to-the-rolling-stones-lp/
  • http://www.telegraph.co.uk/culture/culturenews/8065721/Keith-Richards-Mick-Jagger-has-been-unbearable-since-1980s.html
  • http://www.contactmusic.com/discovery/music/discoveryx21x07x09
  • http://www.npr.org/blogs/talk/2008/06/a_toast_using_every_word_to_ge.html
  • http://www.tandfonline.com/doi/full/10.1080/03007760903142889
  • http://musicfeeds.com.au/features/zeahorse/
  • http://www.npr.org/2012/11/29/166114425/turning-up-the-volume-on-the-electric-blues
  • https://www.hollywoodreporter.com/gallery/photos-meet-legendary-tour-managers-683708/2-patrick-stansfield/
  • The Rolling Stones Through the Ages // Altosaxo, May 4, 2020 (англ.) (недаступная спасылка) Архівавана 20 верасня 2020.
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)