Tim McGraw (песня Тэйлар Свіфт)

«Tim McGraw» (бел. «Цім Магро») — дэбютны сінгл амерыканскай кантры спявачкі Тэйлар Свіфт, выпушчаны 19 чэрвеня 2006 года пад лэйблам Big Machine. Быў напісана самой Тэйлар і Ліз Роуз. У ЗША песня атрымала плацінавы статус.

«Tim McGraw»
Вокладка сінгла «Tim McGraw» (P175, 2006)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Taylor Swift
Выпушчаны19 чэрвеня 2006
Моваанглійская
ФарматCD, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны2006
Жанркантры
КампазітарТэйлар Свіфт, Ліз Роуз
Працягласць03:54
ЛэйблBig Machine
ПрадзюсарНатан Чэпман
Аўтар песніТэйлар Свіфт, Ліз Роуз
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«Tim McGraw»
(2006)
«Teardrops on My Guitar»
(2007)

Інфармацыя

Тэйлар і Ліз Роуз напісалі «Tim McGraw», калі Свіфт пачала вучыцца ў вышэйшай школе. Пазней спявачка адзначала, што ідэя гэтай песні прыйшла да яе на ўроке матыматыцы, дзе яна проста пачала напяваць яе мелодыю, але тады Тэйлар не звярнула на гэта ўвагі. Праз некаторы час адбылася складаная справа: Свіфт расталася са сваім бойфрэндам, таму што ён паехаў вучыцца ў каледж у іншы горад. Каб справіцца з эмоцыямі, яна пачала пісаць песню, у якой выкарыстала менавіта гэтую мелодыю. [1] Неўзабаве «Tim McGraw» была выбрана першым сінглам з плануемага дэбютнага альбома «Taylor Swift» і выпушчана 19 чэрвеня 2006.[2] Сінгл быў камерцыйна паспяховым: ён дасягнуў 40 месца ў Billboard Hot 100 і 6 месца ў Billboard Hot Country Songs[3] і атрымаў статус плацінавага ў ЗША[4].

Рэжысёрам відэакліпа, які выйшаў 22 чэрвеня 2006, стала Трэй Фанджой.

Патаемнае пасланне — «Can't Tell Me Nothin'» (назва адной з песень Ціма Макгро).

Версіі

  • US Maxi-CD Single
  1. "Tim McGraw" (асноўная) – 3:54
  2. "Tim McGraw" (радыё версія) – 3:41
  3. "Tim McGraw" (інструментальная версія) – 3:54
  4. "Tim McGraw" (палепшаная відэаверсія) – 4:02

Чарты

Чарт (2006–2007)Вышэйшая
пазіцыя
US Billboard Hot 10040
US Hot Country Songs6

Гадавыя чарты

Чарт (2007)Месца
US Hot Country Songs[5]59

Зноскі