Vinsent

Vinsent (сапраўднае імя — Дзмітрый Уладзіміравіч Папко; нарадзіўся 3 кастрычніка 1988 года) — беларускі музыкант і акцёр.

Vinsent
Асноўная інфармацыя
Поўнае імяДзмітрый Уладзіміравіч Папко
Дата нараджэння3 кастрычніка 1988(1988-10-03) (35 гадоў)
Месца нараджэння
КраінаБеларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесііспявак, акцёр, перакладчык
Гады актыўнасці2009-па сённяшні дзень
Інструментывакал[d]
ЖанрыХіп-хоп
Рок
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Творчы шлях

Музыка

У 2009 годзе артыст выдаў дэбютны альбом «Пачатак»[2]. Пасля выдання адбылася прэзентацыя альбома. Пасля выдання дэбютнага альбома былі знятыя відэакліпы на дзве песні з дыска: «Працягваю жыць» і «Восеньскі вальс». Неўзабаве пасля выдання альбома, артыст пачаў канцэртаваць па гарадах Беларусі. Кліп на песню «Восеньскі вальс», зняты Змітром Карначыкам і Алесем Меліхаўцом, атрымаў узнагароды «Street Awards» і «Кліп-марафон»[3] за найлепшы кліп года.

У 2010 годзе Vinsent выдае сінгл «Слава Героям!», напісаны па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Героямі песні з’яўляюцца Алесь Загорскі і Кастусь Каліноўскі. Тэкст пабудаваны ў выглядзе перапіскі паміж героямі.

З 2011 года артыст выступае з жывым складам музыкаў. Пачынае эксперыментаваць, змешваючы хіп-хоп з рокам і джазам. Vinsent гастралюе па міжанародных фестывалях у Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне.

У 2011 годзе выходзіць «Жывы DVD». Аснову DVD складае новае відэа, зробленае на клубных канцэртах, а таксама справаздачы з міжнародных фестываляў. У дадатак да гэтага дыск змяшчае канцэртныя аўдыёзапісы, інтэрв’ю, сумесныя трэкі, тэксты ды фотаздымкі[4].

У 2012 годзе Vinsent выдае сінгл і кліп «Ні кроку назад»[5], які з’яўляецца саўндтрэкам да фільма «Вышэй за неба».

Vinsent мае сумесныя працы: сінгл «Развага» (2010) з гуртом :B:N:, сінгл «Дай сілы!» (2011) з гуртом IQ48[4].

У 2015 годзе выдаецца новы альбом «Vir», які змяшчаў 10 новых трэкаў. На песню «Жывы» быў зняты кліп.[6]

У кастрычніку 2017 года музыка прыняў удзел у складанцы (Не) расстраляная паэзія, запісаўшы песню «Метрапалітэн». Тэкст песні быў напісаны на аснове верша забітага ў 1937 годзе беларускага паэта Зямы Піваварава[7].

Кіно

У 2013 годзе адбылася прэм’ера фільма «Жыве Беларусь», у якім акцёр Дзмітрый «Вінсэнт» Папко сыграў галоўную ролю Мірона Захаркі.

У 2013 годзе адбылася прэм’ера фільма «Вышэй за неба», у якім акцёр Дзмітрый «Вінсэнт» Папко сыграў ролю Макса[4]. Ідэйным натхняльнікам і сурэжысёрам фільма з’яўляецца драматург Андрэй Курэйчык.

Дыскаграфія

Альбомы

DVD і кампіляцыі

  • «Жывы DVD» (2011)

EP і сінглы

  • «Слава Героям!» (2010)
  • «Веру» (2010)
  • «Ні кроку назад» (2012)
  • «Ток» (2013)
  • «Жывы» (2015)[8]
  • «Не пакіну» (2020)[9]
  • «Космас» (2021)
  • «Не заўжды» (2023)

Сінглы ў супрацы з іншымі выканаўцамі

  • «Развага», сумесна з гуртом :B:N: (2010)
  • «Дай сілы!», сумесна з гуртом IQ48 (2011)

Відэакліпы

  • «Працягваю жыць» (2009)
  • «Восеньскі вальс» (2010)[10]
  • «Ні кроку назад» (2012)
  • «Жывы» (2015)
  • «Не заўжды» (2023)

Фільмаграфія

  • «Жыве Беларусь» (2013) — Мірон Захарка
  • «Вышэй за неба» (2013) — Макс

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)