x86

x86 (англ.: Intel 80x86) — архітэктура працэсара c аднайменным наборам каманд, упершыню рэалізаваная ў працэсарах кампаніі Intel.

80486 DX2

Назва ўтворана ад дзвюх лічбаў, якімі сканчаліся назвы працэсараў Intel ранніх мадэляў — 8086, 80186, 80286 (i286), 80386 (i386), 80486 (i486). У сувязі з канфліктам, каб мець магчымасць зарэгістраваць іх як гандлёвую марку, пазнейшыя мадэлі атрымалі ўласныя імёны (напрыклад, Pentium, Xeon, Core, Itanium). За час свайго існавання набор каманд увесь час пашыраўся, захоўваючы сумяшчальнасць з папярэднімі пакаленнямі.

Апроч Intel, архітэктура таксама была рэалізавана ў працэсарах іншых вытворцаў: AMD, VIA, Transmeta, IDT і інш. У наш час для гэтай архітэктуры існуе яшчэ адна назва — IA-32 (Intel Architecture — 32).

Вытворцы

Працэсары архітэктуры x86 выпускаліся і выпускаюцца некалькімі кампаніямі, у тым ліку:

  • AMD
  • BLX IC Design
  • Cyrix
  • Chips & Technologies
  • DM&P Electronics
  • Harris Semiconductor
  • Hitachi
  • IBM
  • Innovasic Semiconductor[1]
  • IDT
  • Intel
  • Kruger Electronics
  • National Semiconductor
  • NEC
  • NexGen
  • OKI
  • RDC
  • Rise Technologies
  • SGS-Thomson
  • Siemens
  • SiS
  • Texas Instruments
  • Transmeta
  • UMC
  • VIA Technologies
  • VM Technology[2]
  • Xcore Corporation Ltd.[3]
  • НВА Інтэграл
  • МЦСТ

Гл. таксама

  • x86-64
  • Апаратная платформа камп'ютара

Зноскі

Спасылкі

Дакументацыя ад вытворцаў
Артыкулы