Перайсці да зместу

Герб Беларускай Народнай Рэспублікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб БНР
Дэталі
Зацверджаны15 мая 1918
Выкарыстанне1918—1919; Урад БНР у выгнанні — 1919—1925

Герб Беларускай Народнай Рэспублікі — галоўны дзяржаўны сімвал Беларускай Народнай Рэспублікі, разам са сцягам і гімнам. За аснову ўзята «Пагоня» — герб Вялікага Княства Літоўскага[1].

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі нацыянальная інтэлігенцыя стала дамагацца беларускай аўтаноміі на тэрыторыі з колькаснай перавагай этнічнага беларускага насельніцтва. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, 25 сакавіка 1918 года прадстаўнікі некалькіх нацыянальных рухаў абвясцілі стварэнне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР).

Першай сімволікай БНР былі сацыялістычныя сімвалы[2] — атрыбуты сялянскай працы — сноп, граблі і каса. Менавіта яны былі на пячатцы Народнага сакратарыяту Беларусі, якой завераны першыя афіцыйныя дакументы БНР. Аднак, многія дзеячы БНР бачылі ў ёй працяг традыцый Вялікага Княства Літоўскага і лічылі, што гербам Рэспублікі павінен быць герб Княства. Яшчэ ў 1917 годзе Беларускі нацыянальны камітэт ухваліў ініцыятыву мясцовых Саветаў і пастанавіў лічыць гістарычны герб Вялікага Княства Літоўскага беларускай нацыянальнай эмблемай[3].

У лютым 1918 года беларускія дзеячы, якія знаходзяцца ў Вільні, абвяшчаюць стварэнне Віленскай беларускай рады на чале з Антонам Луцкевічам. Новая арганізацыя абрала сваім гербам «Пагоню».

У красавіку 1918 года беларускі грамадскі дзеяч, гісторык і этнограф Мітрафан Доўнар-Запольскі, які знаходзіўся ў Кіеве, настойваў, каб гербам БНР стала «Пагоня». За замену сімволікі БНР таксама выступаў кіраўнік Мінскага народнага прадстаўніцтва Раман Скірмунт.

15 мая 1918 года Рада Беларускай Народнай Рэспублікі зацвердзіла герб «Пагоня» як дзяржаўны[4]. 11 жніўня 1918 года ў газеце «Вольная Беларусь» апублікавана афіцыйнае апісанне герба «У чырвоным полі выява вершніка — „Пагоня“»[5].

Пасля вымушанага пераезду Ураду БНР з Менску ў Вільню, потым у Гродна[6], а затым у краіны Еўропы, «Пагоню» працягвалі ўжываць як герб Рэспублікі да 1925 года, калі было прынята рашэнне пра самароспуск Ураду БНР[7][8][9], з чым не пагадзілася Рада БНР, якая ўжывае «Пагоню» як герб Рэспублікі да цяперашняга часу.

У 1991 годзе рашэннем Вярхоўнага Савета Беларусі герб Беларускай Народнай Рэспублікі 1918 года быў адноўлены як дзяржаўны сімвал Беларусі[10][11].

Гл. таксамаправіць зыходнік

Зноскі

Спасылкіправіць зыходнік

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі