Перайсці да зместу

Нуменар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ну́менар (квэнья: Númenor — «Зямля Захаду»), поўная форма Нуменорэ (квэнья: Númenórë), таксама Вестэрнэс (англ.: Westernesse) — у легендарыуме Толкіна[en] вялізарны востраў, размешчаны пасярод Вялікага мора на захад ад кантынента Серадзем’е, найвялікшая дзяржава людзей Арды за ўсю гісторыю іх расы. У канцы Другой эпохі, з прычыны адкрытага паўстання людзей-нуменорцаў супраць Валар і адрачэння іх ад Эру Ілуватара, востраў быў катастрафічным чынам затоплены, што пацягнула за сабой гібель большай часткі нуменорцаў і змену фізічных законаў свету. Нешматлікім ацалелым нуменорцам з ліку Верных, якія шанавалі Эру і Валар, удалося выратавацца і дабрацца да Серадзем’я пад правадырствам Элендзіля[en], які заснаваў так званыя каралеўствы ў выгнанні — Арнар[ru] на поўначы і Гондар на поўдні.

Легенда пра Нуменор была створана, верагодна, у канцы 1920-х — пачатку 1930-х гадоў. Адной з крыніц натхнення паслужыў начны кашмар, які пераследваў Толкіна яшчэ з ранняга дзяцінства і які ён пазней называў сваім «сіндромам Атлантыды»: «велізарная хваля ўздымаецца да неба і няўхільна насоўваецца, накрываючы сабой дрэвы і зялёныя палі, імкнучыся паглынуць яго і ўсё вакол»[1]. Аўтар хацеў паказаць Нуменор як алюзію на легендарную Атлантыду[2].

Няскончанае паданне «Алдарыён і Эрэндзіс» адбываецца ў Нуменоры падчас яго росквіту, а «Акалабет» коратка выкладае гісторыю існавання і падзення Нуменора. Усе іншыя працы Толкіна, якія тычацца Нуменора, з’яўляюцца або кароткімі нататкамі, або няскончанымі чарнавікамі, да прыкладу, дадаткі «Уладар Пярсцёнкаў» і некалькі гісторый, апублікаваных у «Няскончаных паданнях[en]» і серыі «Гісторыя Серадзем’я[en]».

Першапачаткова задуманая як частка аповеду аб падарожжы ў часе, гісторыя падзення Нуменора некаторы час разглядалася Толкінам як заключэнне «Сільмарыліяна» і «апошняя гісторыя» пра Старажытныя дні[3]. Аднак пазней, са з’яўленнем «Уладара пярсцёнкаў», гэтая гісторыя стала выступаць сувязным звяном паміж двума творамі і стала адной з найгалоўных частак легендарыума Толкіна.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі