Помнік | |
Помнік Янку Купалу | |
---|---|
![]() | |
54°20′43″ пн. ш. 30°19′21″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | |
Скульптар | Анатоль Аляксандравіч Анікейчык |
Дата пабудовы | 1982 год |
Статус | ![]() |
Матэрыял | граніт і бронза |
Помнік Янку Купалу — помнік ва ўрочышчы Ляўкі Аршанскага раёна, дзе 1935—1941 гадах жыў і працаваў класік беларускай літаратуры Янка Купала. Пастаўлены ў 1982 годзе да 100-годдзя з дня параджэння паэта. Аўтарам помніка з’яўляецца скульптар А. Анікейчык[1].
На гранітнай глыбе-пастаменце — нізкая лаўка, на якой бронзавая скульптурная фігура паэта, паглыбленага ў свае думы. Выразнасць твару, пластыка рук раскрываюць духоўны стан песняра. Стары дуб, пад якім пастаўлены помнік, маляўнічае наваколле ўзмацняюць яго эмацыянальнае ўздзеянне. Вышыня пастамента складае 0,4 м, фігуры — 2,7 м[1].
![]() | ||
---|---|---|
Паэтычныя зборнікі | ||
Паэмы | ||
Драматычныя творы | ||
Проза і навуковыя творы |
| |
Спектаклі паводле твораў Янкі Купалы | ||
Фільмы паводле твораў Янкі Купалы | ||
Купалаўскія мясціны | ||
Помнікі |
| |
Купалазнаўцы | ||
Установы, падзеі і рэчы, звязаныя з імем Купалы |
|