Перайсці да зместу

Рыгор Васілевіч Шкраба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Васілевіч Шкраба
Дата нараджэння17 сакавіка 1919(1919-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці25 чэрвеня 1997(1997-06-25) (78 гадоў)
Род дзейнасцілітаратуразнавец, літаратурны крытык
Месца працы
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Рыгор Васілевіч Шкраба (нар. 17 сакавіка 1919 г., вёска Краснадворцы, Салігорскі раён, Мінская вобласць — 25 чэрвеня 1997) — беларускі крытык, літаратуразнавец.

Біяграфіяправіць зыходнік

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Старобінскай дзесяцігодкі ў 1939 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Свярдлоўск. Там паступіў на трэці курс педінстытута. Цяжкія матэрыяльныя ўмовы вымусілі кінуць вучобу. Працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў Слабода-Турынскай сярэдняй школе Свярдлоўскай вобласці. У 1944 г. аднавіў вучобу ва ўніверсітэце (скончыў у 1946). Заняткі спалучаў з працай — быў літаратурным кансультантам у рэдакцыі газеты «Звязда». З 1946 па 1957 гг. быў літсупрацоўнікам, выконваючым абавязкі адказнага сакратара, загадчыкам аддзела літаратуры ў газеце «Літаратура і мастацтва». З 1957 г. — у рэдакцыі часопіса «Полымя», працаваў літсупрацоўнікам аддзела крытыкі і літаратуразнаўства.

Творчасцьправіць зыходнік

Першыя рэцэнзіі і артыкулы надрукаваў у 1940 г. (часопіс «Савецкая школа», рэспубліканскія газеты). З 1945 г. стала выступае з літаратуразнаўчымі і крытычнымі працамі. Выдаў кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Сіла слова» (1958), «Характар, стыль, дэталь» (1965), «Літаратура і мова» (1969), «Энергія слова» (1988). Выходзілі выбраныя творы: «Скарбы» (1973) і «Моваю вобразаў» (1989). У суаўтарстве з І. Шкрабай выдаў тлумачальны слоўнік беларускіх прыказак і прымавак «Крынічнае слова» (1987).

Выступаў у друку па праблемах выкладання беларускай літаратуры ў школе. Напісаў падручнікі «Беларуская савецкая літаратура» для 10 класа (да 1990 г. — 14 выданняў) і «Беларуская савецкая літаратура» для 11 класа (да 1989 г. — 12 выданняў). На рэспубліканскім конкурсе ў 1972 г. за падручнік па беларускай літаратуры аўтару прысуджана першая прэмія. Суаўтар хрэстаматыі «Родная літаратура» для 5 класа (да 1990 г. — 8 выданняў).

Прызнаннеправіць зыходнік

Зноскі

Літаратураправіць зыходнік

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)