Кабул

Кабу́л (па-пэрсыдзку: کابل‎) — сталіца і самы вялікі горад Аўганістану, вядомы ў старажытнасьці як Артаспана ці Кабура.

Кабул
Кабул
Першыя згадкі:2 стагодзьдзе
Краіна:Аўганістан
Правінцыя:Кабул
Мэр:Абдул Ахад Сахэбі
Плошча:275 км²
Насельніцтва (2009)
колькасьць:2 536 300 чал.
шчыльнасьць:9222,91 чал./км²
Часавы пас:UTC+4:30
Геаграфічныя каардынаты:34°31′58″ пн. ш. 69°9′57″ у. д. / 34.53278° пн. ш. 69.16583° у. д. / 34.53278; 69.16583 69°9′57″ у. д. / 34.53278° пн. ш. 69.16583° у. д. / 34.53278; 69.16583
Кабул на мапе Аўганістану
Кабул
Кабул
Кабул
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Сучасны Кабул

Разьмяшчаецца на рацэ Кабул, налічвае 2 536 300 жахыроў (2009), якія належаць да розных культур і нацыянальнасьцяў (найбольш пуштунаў, таджыкаў і хазарэйцаў). Горад разьмяшчаецца на вышыні 1808 мэтраў над узроўнем мора.

Упершыню горад узгадваецца ў пачатку 2 стагодзьдзя нашай эры. Пад час арабскіх заваяваньняў быў падначалены халіфу Муравіі І. У 9 стагодзьдзі быў заваяваны Сафарыдамі. У 13 стагодзьдзі зруйнаваны Чынгісханам. Пры Бабуры Кабул стаў сталіцай дзяржавы Вялікіх Маголаў. З 1747 году — у складзе Дуранійскай дзяржавы, з 1773 году становіцца яе сталіцай. Пасьля яе распаду стаў цэнтрам аўганскай дзяржавы. Пад час аўганскіх войнаў ангельцы захапілі Кабул, але вымушаныя былі яго пакінуць у 1842 годзе ў выніку паўстаньня.