Акра

А́кра (па-ангельску: Accra) — сталіца і самы вялікі горад Ганы, разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна, галоўны порт краіны, сталіца сталічнай акругі. Слова «акра» паходзіць ад Nkran — «мурашы». Колькасьць жыхароў складае каля 2 млн чалавек.

Акра
анг. Accra
Акра
Першыя згадкі:XV стагодзьдзе
Краіна:Гана
Рэгіён:Вялікая Акра
Кіраўнік:Магамэд Аджэй Саўаг[d][1]
Плошча:173 км²
Насельніцтва (2010)
колькасьць:2 070 463 чал.
шчыльнасьць:11 967,99 чал./км²
Часавы пас:UTC+0
Тэлефонны код:0302, 0302
Геаграфічныя каардынаты:5°32′0″ пн. ш. 0°13′0″ з. д. / 5.53333° пн. ш. 0.21667° з. д. / 5.53333; -0.21667 0°13′0″ з. д. / 5.53333° пн. ш. 0.21667° з. д. / 5.53333; -0.21667
Акра на мапе Ганы
Акра
Акра
Акра
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://ama.gov.gh

Горад зьяўляецца культурным, навуковым, гаспадарчым цэнтрам краіны. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт і ўнівэрсытэт.

Насельніцтва гораду складаецца ў асноўным з прадстаўнікоў племені га. Каля 15% насельніцтва — мусульмане. Сучасная Акра — адзін з самых багатых і сучасных гарадоў Афрыкі, з адным з самых высокіх узроўняў жыцьця на кантынэнце.

Акра знаходзіцца на поўдні краіны, займае частку раўніны, пакрытай саванай. Клімат у горадзе экватарыяльны. Тэмпэратура паветра вагаецца ад +23°С да +32°С. Ападкаў выпадае болей за 1000 мм у год. На клімат уплываюць Атлянтычны акіян і буйная рака Вольта.

Вонкавыя спасылкі

Акрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў