Бока Хуніёрс Буэнас-Айрэс

«Бока Хуніёрс» (па-гішпанску: Club Atlético Boca Juniors) ― аргентынскі футбольны клюб з гораду Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе. Адзін з самых тытуляваных і папулярных футбольных клюбаў краіны. «Бока» перамагла ў 18 міжнародных спаборніцтвах, і зьяўляецца рэкардсмэнам па гэтым паказчыку, сярод іх — шэсьць Кубкаў Лібэртадорэс і тры Міжкантынэнтальныя кубкі. Клюб 31 раз станавіўся чэмпіёнам Аргентыны, што зьяўляецца другім паказчыкам у краіне пасьля «Рывэр Плэйт». Супрацьстаяньне з гэтым клюбам завецца Супэрклясыка, якое зьбірае шмат гледачоў ува ўсім сьвеце й зьяўляецца адным з найважнейшых дэрбі ў футболе.

Бока Хуніёрс
Поўная назваClub Atlético Boca Juniors
Заснаваны3 красавіка 1905
ГорадБуэнас-Айрэс, Аргентына
СтадыёнБамбанэра
Умяшчальнасьць: 57 400
ПрэзыдэнтХуан Раман Рыкельмэ[d][1]
ЧэмпіянатПрафэсійная футбольная ліга
 · 20237 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
bocajuniors.com.ar (гішп.)​ (анг.)

«Бока» заняла 12 радок у сьпісе найлепшых клюбаў XX стагодзьдзя паводле вэрсіі ФІФА. Таксама клюб уваходзіць у сьпіс 20 найлепшых клюбаў паводле вэрсіі IFFHS[2], і шэсьць разоў займаў першы радок у штомесяцовай вэрсіі гэтага сьпісу.

Гісторыя

3 красавіка 1905 году пяцёра італьянскіх хлопцаў сустрэліся, каб заснаваць клюб. Сустрэча адбылася ў доме Эстэбана Бальета, а астатніх чатырох актывістаў клікалі Альфрэда Скарпацьці, Сант’яга Сана і браты Хуан і Тэадора Фарэнгі. Пасьля некалькіх гадзінаў дыскусаў бацька Бальета выгнаў хлапцоў з дому, таму яны вымушаныя былі працягнуць абмеркаваньне праекту ў Пляса-Соліс, якую цяпер лічаць месцам стварэньня клюбу.

Дасягненьні

  • Чэмпіён Аргентыны: 35
    • 1919, 1920, 1923, 1924, 1926, 1930, 1931, 1934, 1935, 1940
    • 1943, 1944, 1954, 1962, 1964, 1965, 1969(Н), 1970(Н), 1976(М), 1976(Н)
    • 1981(М), 1992(А), 1998(А), 1999(К), 2000(А), 2003(А), 2005(А), 2006(К), 2008(А), 2011(А), 2015, 2017, 2018, 2020, 2022
  • Уладальнікі Кубка Аргентыны: 3
    • 1969, 2012, 2015
  • Уладальнікі Кубка прафэсійнай лігі Аргентыны: 2
    • 2020, 2022
  • Уладальнікі Супэркубка Аргентыны: 1
    • 2018
  • Уладальнікі Міжкантынентальнага кубку: 3
    • 1977, 2000, 2003
  • Уладальнікі Супэркубку Лібэртадорэс: 1
    • 1989
  • Уладальнікі Рэкопы Паўднёвай Амэрыкі: 4
    • 1990, 2005, 2006, 2008
  • Уладальнікі Залатога кубку: 1
    • 1993
  • Удакладненьне: А — Апэртура, К — Кляўсура, М — Мэтрапалітана, Н — Насьяналь

Склад

Актуальны на 24 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрСэрхіё Рамэра1987
2 АбКрыстыян Лема1990
3 АбМарсэлё Сараччы1998
4 АбНікаляс Фігаль1994
5 ПАЭсэк’ель Буляўдэ (ар. Фэеноорд)2000
6 АбМаркас Роха (капітан)1990
7 НапЭсэк’ель Сэбальяс2002
8 ПАПоль Фэрнандэс1991
9 НапДарыё Бэнэдэта1990
10 НапЭдынсан Кавані1987
11 НапЛюкас Хансан1994
12 БрЛеандра Брэй2002
13 БрХавіер Гарсія1987
14 НапЛюка Лянгоні2002
15 АбНікаляс Валентыні2001
16 НапМігель Мэрэнтыель1996
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
17 АбЛюіс Адвінкуля1990
18 АбФранк Фабра1991
20 ПАХуан Рамірэс1993
21 ПАЭсэк’ель Фэрнандэс2002
22 ПАКевін Сэнон2001
23 АбЛяўтара Блянка1999
29 НапНарбэрта Брыяска1996
36 ПАКрыстыян Мэдына2002
38 АбАаран Ансэльміна2005
39 ПАВісэнтэ Таборда2001
42 АбЛюкас Бляндэль1996
45 ПАМаўрысьё Бэнітэс2004
47 ПАХабэс Саралегі2003
49 ПАХорман Кампусана1996
57 АбМарсэлё Вэйгант2000

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі