ФК Бока Хуніярс

аргенцінскі футбольны клуб

«Бока Хуніярс» (ісп.: Club Atlético Boca Juniors) ― аргенцінскі футбольны клуб з горада Буэнас-Айрэс, гуляе ў Прымеры. Адзін з самым тытулаваных і папулярных футбольных клубаў краіны. «Бока» перамагла ў 18 міжнародных спаборніцтвах, і з’яўляецца рэкардсменам па гэтаму паказчыку, сярод іх — шэсць Кубкаў Лібертадорэс і тры Міжкантынентальных кубка. Клуб 35 разоў станавіўся чэмпіёнам Аргенціны, што з’яўляецца другім паказчыкам у краіне пасля «Рывер Плэйт». Супрацьстаянне з гэтым клубам завецца Суперкласіка, якое збірае шмат гледачоў ва ўсім свеце і з’яўляецца адным з найважнейшых дэрбі ў футболе.

Бока Хуніярс
Boca Juniors logo18.svg
Поўная назваClub Atlético Boca Juniors
МянушкіXeneizes, Boquita
Заснаваны3 красавіка 1905
ГорадБуэнас-Айрэс
СтадыёнБамбанера, Буэнас-Айрэс
Умяшчальнасць: 49 000
ПрэзідэнтХуан Раман Рыкельмэ[d][1]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатПрымера
20237 месца
Сайтbocajuniors.com.ar (ісп.)(англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Бока» заняла 12 радок у спісе найлепшых клубаў XX стагоддзя паводле версіі ФІФА. Таксама клуб уваходзіць у спіс найлепшых 20 клубаў паводле версіі IFFHS[3], і шэсць разоў займаў першы радок у штомесяцовай версіі гэтага спіса.

Гісторыя

3 красавіка 1905 года пяцёра італьянскіх хлопцаў сустрэліся, каб заснаваць клуб. Сустрэча адбылася ў доме Эстэбана Бальета, а астатніх чатырох актывістаў клікалі Альфрэда Скарпаці, Сант’яга Сана і браты Хуан і Тэадора Фарэнгі. Пасля некалькіх гадзін дыскусаў бацька Бальета выгнаў хлапцоў з дому, таму яны вымушаныя былі працягнуць абмеркаванне праекту ў Пласа-Соліс, якую цяпер лічаць месцам стварэння клуба.

Дасягненні

  • Чэмпіён Аргенціны (35):
    • 1919, 1920, 1923, 1924, 1926, 1930, 1931, 1934, 1935, 1940
    • 1943, 1944, 1954, 1962, 1964, 1965, 1969(Н), 1970(Н), 1976(М), 1976(Н)
    • 1981(М), 1992(А), 1998(А), 1999(К), 2000(А), 2003(А), 2005(А), 2006(К), 2008(А), 2011(А)
    • 2015, 2016/17, 2017/18, 2019/20, 2022
  • Уладальнік Паўднёваамерыканскага кубка (2):
    • 2004, 2005
  • Уладальнік Суперкубка Лібертадорэс (1):
    • 1989
  • Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі (4):
    • 1990, 2005, 2006, 2008
  • Уладальнік Залатога кубка (1):
    • 1993
  • Уладальнік Кубка Аргенціны (4):
    • 1969, 2012, 2015, 2020
  • Уладальнік Суперкубка Аргенціны (2):
    • 2018, 2022
  • Уладальнік Кубка Прафесійнай лігі Аргенціны (2):
    • 2020, 2022
  • Удакладненне: А — Апертура, К — Клаусура, М — метрапалітана, Н — Насьяналь

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
1 БрСерхіа Рамера1987
2 АбКрысціян Лема1990
3 ПАМарсела Сарачы1998
4 АбНікалас Фігаль1994
5 ПАЭсек’ель Бульяудэ2000
6 АбМаркас Роха (капітан)1990
7 НапЭсекіель Себальяс2002
8 АбГільерма Фернандэс1991
9 НапДарыа Бенедэта1990
10 НапЭдынсан Кавані1987
11 ПАЛукас Хансан1994
12 БрЛеандра Брэй2002
13 БрХаўер Гарсія1987
14 НапЛука Лангоні2003
15 АбНікалас Валенціні2001
Паз.ІмяНар.
16 НапМігель Мерэнт’ель1996
17 АбЛуіс Адвінкула1990
18 АбФранк Фабра1991
20 ПАХуан Рамірэс1993
21 ПАЭсек’ель Фернандэс2002
22 ПАКевін Сенон2001
23 АбЛаўтара Бланка1999
29 НапНарберта Брыяска2002
36 ПАКрысціян Медына2002
38 АбАаран Ансельміна2005
39 ПАВісентэ Таборда2001
40 АбЛаўтара Дзі Лолья2004
42 АбЛукас Бландэль1996
49 ПАХорман Кампусана1996
57 АбМарсела Вайгант2000

Крыніцы

  • Афіцыйны сайт IFFHS
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)