Эдынсан Кавані

уругвайскі футбаліст

Э́дынсан Рабэ́рта Кава́ні Го́мэс (па-гішпанску: Edinson Roberto Cavani Gómez; нарадзіўся 14 лютага 1987 году, Сальта, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік аргентынскага клюбу «Бока Хуніёрс» і нацыянальнай зборнай Уругваю.

Эдынсан Кавані
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся14 лютага 1987(1987-02-14)[1][2][3] (37 гадоў)
Рост184 см
Вага71 кг
Пазыцыянападнік
Клюбная інфармацыя
КлюбБока Хуніёрс
Нумар10
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2006—2007
2007—2011
2010—2011
2011—2013
2013—2020
2020—2022
2022—2023
2023—
Данубіё
Палерма
Напалі (арэнда)
Напалі
Пары Сэн-Жэрмэн
Манчэстэр Юнайтэд
Валенсія
Бока Хуніёрс
25 (9)
109 (34)
35 (26)
69 (52)
200 (138)
41 (12)
25 (5)
15 (1)
Зборныя
2008—Уругвай136 (58)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
2 сьнежня 2022.

Кар’ера

Раньнія гады

Кавані нарадзіўся ва ўругвайскім горадзе Сальта. Там жа ён, усьлед за бацькам і старэйшым братам Вальтэрам пачаў футбольныя выступы. Яго хутка заўважылі клюбы са сталіцы, але малады гулец не сьпяшаўся зь пераходам. У 12 гадоў Эдынсан пераехаў у Мантэвідэо, дзе яго ўзялі ў моладзевую каманду клюбу «Данубіё». У асноўнай камандзе ён дэбютаваў у 2006 годзе й выйграў з клюбам Апэртуру чэмпіянату Ўругваю.

«Палерма»

29 студзеня 2007 году прэзыдэнт «Палерма» Маўрыцыё Дзампарыні абвесьціў аб падпісаньні шматабяцальнага ўругвайскага гульца. У «Палерма» Кавані дэбютаваў 11 сакавіка 2007 году ў хатнім матчы супраць «Фіярэнтыны», выйшаўшы на замену на 55-й хвіліне, празь пятнаццаць хвілінаў адзначыўся першы голам у лізе[4].

У лютым 2010 году Кавані выказаў жаданьне пакінуць «Палерма» й перайсьці ў «Ювэнтус» або «Чэлсі»[5]. Нягледзячы на гэта, у сакавіку 2010 году Кавані працягнуў дамову з «Палерма» да 2014 году з штогадовай заробнай платай ў 1 млн эўра[6].

«Напалі»

17 чэрвеня 2010 году прэзыдэнт «Напалі» Аўрэліё Дэ Ляўрэнтыс абвесьціў аб пераходзе Кавані ў шэрагі нэапалітанcкага клюбу[7]. Гулец узяты ў гадавую арэнду ў «Палерма» за 5 млн эўра з наступным выкупам кантракту за 12 млн[8]. Асабісты кантракт уругвайскага нападніка падпісаны да 2015 году з штогадовым заробкам у 1,35 млн эўра без уліку розных бонусаў.

ПСЖ

16 ліпеня 2013 году Кавані далучыўся да табару францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн», падпісаўшы зь ім пяцігадовы кантракт[9]. Сума ўгоды, як мяркуецца, склала каля 64 млн эўра[10], што стала пятым паказчыкам паводле сумы ў сусьветным футболе ў гісторыі. Кавані дэбютаваў за новую каманду 9 жніўня, выйшаўшы на 72-й хвіліне на замену матчу супраць «Манпэлье»[11]. 18 жніўня Эдынсан забіў свой першы гол за клюб, у канцы матча супраць «Аячча» зрабіўшы лік нічыйным[12].

Міжнародная кар’ера

6 лютага 2008 году ён адгуляў свой ​​першы матч за дарослую зборную Ўругваю супраць зборнай Калюмбіі й адразу ж забіў свой ​​першы гол.

10 ліпеня 2010 году Эдынсан забіў у матчы супраць зборнай Нямеччыны ў матчы за трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету 2010 году, зрабіўшы лік нічыйным 1:1, аднак эўрапейцы ўсё ж сьвяткавалі перамогу зь лікам 3:2[13]. 8 кастрычніка 2010 году Кавалі забіў свой першы міжнародны хет-трык у таварыскім матчы супраць зборнай Інданэзіі (7:1), які праходзіў у Джакарце. Таксама, у тым матчы тры мячы забіў Люіс Суарэс.

Дасягненьні

«Данубіё»:

  • Чэмпіён Уругваю: 2006(а)

«Напалі»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

  • Чэмпіён Францыі: 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020
  • Уладальнік Кубка Францыі: 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
  • Уладальнік Кубка францускае лігі: 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
  • Уладальнік Супэркубка Францыі: 2014, 2015, 2017, 2019

Уругвай:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі