Вайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)

узброены канфлікт паміж ХАМАСам і Ізраілем, які пачаўся 7 кастрычніка 2023 году

Вайна́ ХАМА́Су з Ізра́ілем[25][26][27][28][29][30], таксама Апэра́цыя «Пато́п Аль-А́кса»[31][32][33] (па-арабску: عملية طوفان الاقصى‎), ці Трэ́цяя інтыфа́да[34] — уварваньне палестынскіх груповак на чале з ХАМАС у Ізраіль[35][36][37][38], распачатае 7 кастрычніка 2023 году, на габрэйскае сьвята Сімхат Тора. Падзеі пачаліся з маштабных ракетных удараў па ізраільскай тэрыторыі, за якімі рушыла ўсьлед наземнае ўварваньне палестынскіх баевікоў з Сэктара Газа.

Вайна ХАМАСу з Ізраілем
Палестынска-ізраільскі канфлікт

     Сэктар Газа

     Тэрыторыі Ізраіля, у якія ўвайшлі баевікі

     Эвакуяваныя раёны

Дата:7 кастрычніка 2023 — цяпер
Месца:Ізраіль, Палестына, Лібан[6] і Сырыя[7][8]
Вынік:Працягваецца
  • Палестынскія баевікі прарываюць барʼер паміж Газай і Ізраілем і ўрываюцца ў Паўднёвую акругу Ізраіля;
  • Ізраільскія вайскоўцы наносяць авіяўдары па сэктары Газа;
  • Ізраіль уводзіць поўную блякаду Газы;
  • Каля 200 Ізраільскіх і замежных закладнікаў захопленыя палестынскімі баевікамі;
  • Ізраіль аддае загад аб эвакуацыі паўночнай часткі Газы, уключаючы места Газа;
  • Ізраіль ўрываецца ў Газу.
Супернікі

Ізраіль Ізраіль
Камандуючыя
Сьцяг Палестыны Махамад Дэйф
Сьцяг Палестыны Абу Абайда
Бэньямін Нэтаньягу
Ёаў Галант
Колькасьць
  • Брыгады:
    • брыгады «Аль-Касам»
    • брыгады «Аль-Кудз»
    • брыгады «Абу Алі Мустафа»
    • [18]
ЦАХАЛ
Паліцыя Ізраіля
Шабак
Страты
1 900 загінулі[1]

1 990 параненыя[2][3].

423 000 перамешчаныя[4][5]
1 300+ грамадзянскіх асобаў, салдат і паліцэйскіх забіта[19][20],
2 156 параненыя[21] параненыя.

Паводле ЦАХАЛ і паліцыі Ізраіля: Забіта 44 салдаты і 30 паліцэйскіх[22].

Паводле ХАМАС: 53+ выкрадзеныя[23][24].

ХАМАС забіў сотні жыхароў Ізраіля, у адказ на гэта ўлада Ізраіля абвясьціла[39][40][41][42] ваеннае становішча й распачала апэрацыю «Жалезныя мячы».

Грамадзянскія асобы й салдаты былі ўзятыя ў закладнікі[43], зьдзейсьненыя масавыя забойствы грамадзянскіх асоб Ізраіля, адбыліся шматлікія выпадкі гвалту ў дачыненьні да ізраільскіх жанчын[44][45][46].

Напярэдадні

Напярэдадні кампаніі ХАМАС ля разьдзяляльнага плота паміж Ізраілем і Газай на працягу трох тыдняў адбываліся сутычкі[47]. 29 верасьня ХАМАС і Ізраіль заключылі перамір’е, якое прыпыніла хвалю гвалту на мяжы[48].

Адначасна Ізраіль і Саудаўская Арабія пачалі перамовы аб нармалізацыі адносін[49].

У якасьці прычыны да апэрацыі Махамэд Дэйф, кіраўнік ваеннага крыла ХАМАС, назваў «узыход габрэяў на Храмавую гару» падчас Сьвята кушчаў[50]. Лідар групоўкі Саліх аль-Аруры заявіў, што напад стаў адказам «на злачынствы акупацыі», дадаўшы, што баевікі абаранялі мячэт Аль-Акса й тысячы палестынскіх зьняволеных, якія ўтрымліваюцца Ізраілем[51].

Ход падзеяў

Наступ баевікоў

Кампанія пачалася 7 кастрычніка ў 06:34 раніцы[48], калі палестыны запусьцілі ў бок ізраільцян ад 2200[52] да 5400[53] ракет. Пад удар трапіла тэрыторыя ад Дымоны на поўдні да Ход-ха-Шарона на поўначы і Ерусаліма на ўсходзе[54]. Пад прыкрыцьцём абстрэлаў каля 1000[52] баевікоў на матацыклах, грузавіках, параплянах, пікапах і квадрацыклах[55][48][49] праніклі на тэрыторыі праціўніка, у тым ліку праз праломы ў агароджах ЦАХАЛ. Ізраільцяне былі засьпеты нападам зьнянацку[56].

Баевікі ўварваліся ў чатыры невялікія сельскія ізраільскія абшчыны, прыгранічны горад Сдэрот і дзьве ваенныя базы. Ізраільскія СМІ паведамілі, што сем абшчын перайшлі пад кантроль ХАМАС, у тым ліку Нахаль Оз, Кфар Аза, Маген і Суфа Бехер[49]. Паліцэйскі ўчастак Сдэрота таксама быў захоплены апалчэнцамі[57]. Разам зь ім атрады ХАМАС выбілі праціўніка з пагранпаста «Эрэз»[58]. Сутыкненьні ахапілі гарады Афакім[59], Зікім[60] і Рэім. Апошні ізраільскія сілы ўтрымалі, адлюстраваўшы напад ворага[61]. У палестынскіх СМІ паведамлялася, што на тэрыторыі сэктара Газа былі захопленыя целы ізраільскіх вайскоўцаў, а таксама ваенная тэхніка. Гэтая інфармацыя не была пацьверджаная ўладамі Ізраіля[62].

Тым часам ізраільскія вайскоўцы прывялі краіну ў стан поўнай баявой гатоўнасьці й пачалі наносіць ўдары па аб’ектам у Газе[63]. Была актываваная сістэма СПА «Жалезны купал»[57]. Прэм’ер-міністар Бэньямін Нэтаньягу склікаў экстраны сход органаў бясьпекі[64]. Пазьней ён абвясьціў насельніцтву пра «стан вайны»[49]. Армія Ізраіля пачала контртэрарыстычную апэрацыю «Жалезныя мячы» ў сэктары Газа. Міністар абароны краіны паведаміў аб масавым прызыве рэзэрвістаў[58].

Контранаступ ЦАХАЛу

Ноччу 8 кастрычніка ізраільскія войскі пачалі ачыстку горада Сдэрот ад праціўніка[65]. Раніцай лібанскага групоўка «Хезбала» з тэрыторыі Лібану абстраляла ракетамі і знарадамі раён фэрм Шэбаа; у адказ артылерыя ЦАХАЛ нанесла ўдары па Паўднёвым Лібане[66][6]. На працягу дня ЦАХАЛ адбіў 22 аб’екты[67], у тым ліку паліцэйскі ўчастак у Сдэроце[68]. Кабінэт бясьпекі Ізраіля афіцыйна абвясьціў стан вайны[69].

9 кастрычніка Армія абароны Ізраіля заявіла, што за ноч атакавала 500 мэтаў у сэктары Газа і ўстанавіла поўны кантроль над ізраільскімі гарадамі вакол агароджы па перымэтры. Аднак у Сдэроце баі працягваліся[70]. Ізраільцяне адключылі Газе электрычнасьць і блякавалі ўвоз прадуктаў харчаваньня й паліва. Міністар абароны краіны Ё. Галант заявіў, што

мы змагаемся з чалавечымі жывёламі й дзейнічаем адпаведным чынам[71].

Ё. Галант заявіў:

ХАМАС хацеў перамен у Газе, ён зьменіцца на 180 градусаў ад таго, што ён думаў. Яны пашкадуюць пра гэты момант, Газа ніколі ня вернецца да таго, што было[72].

Ён жа падкрэсьліў, што ізраільскія вайскоўцы ня будуць несьці адказнасьць, правілы вайны і ваенныя суды адмененыя[73]. Тым часам

ізраільскія самалёты таксама нанесьлі ўдар па памежным пераходзе Рафах, які злучае Газу і Эгіпет[74]. Увечары з боку Сырыі быў абстраляны рэґіён Галанскіх вышынь. У адказ ЦАХАЛ нанёс удары па тэрыторыі Сырыі[75].

11 кастрычніка самалёты ЦАХАЛ нанесьлі ўдары і разбурылі некалькі будынкаў ісламскага ўнівэрсытэту Газы[76]. Працягнуліся ракетныя абстрэлы ізраільскай тэрыторыі. Пад удары трапіў горад Ашкелон[77]. Пад Наблусам габрэйскія пасяленцы атакавалі палестынскую вёску, забіўшы траіх чалавек[78]. Таксама адбыліся новыя сутыкненьні на мяжы зь Лібанам[79].

Увечары 11 кастрычніка міністар-абароны Ё. Галант і прэм’ер-міністар Б. Нетаньяху зьвярнуліся да нацыі:

Габрэйскі народ ня ведаў такіх падзеяў з 1947 году, мы сатрэм ХАМАС з твару Зямлі".[80]

12 кастрычніка ізраільскія сілы разбамбілі пазыцыі «Нухба» (элітнага падразьдзяленьня ХАМАСу) і камандныя цэнтры праціўніка. Тым часам палестынскі бок вёў абстрэл ізраільскага Сдэрота[81]. ЦАХАЛ атакаваў міжнародныя аэрапорты Дамаска і Алепа[82], а на Заходнім беразе ізраільскія пасяленцы напалі на пахавальную працэсію палестынцаў[83][84]. У той жа дзень, Халеб Махтаб з НФВП адкрыў агонь па супрацоўніках паліцыі каля ўваходу ў паліцэйскі ўчастак «Шалем». У выніку нападу двое паліцыянтаў былі параненыя, адзін зь іх цяжка, у другога — лёгкія раненьні, а сам тэрарыст ліквідаваны[85].

13 кастрычніка, паводле зьвестак ААІ, ізраільскія самалёты нанесьлі ўдары па 750 вайсковых цэлях на поўначы Газы за ноч[86][87][88][89]. Некаторыя палітыкі сьцьвярджаюць, што ізраільскія вайскоўцы ўжылі белы фосфар пры абстрэле варожай тэрыторыі[90]. У сваю чаргу ХАМАС нанёс удар па аэрапорце Бэн-Гурыён, куды прыбывала амэрыканская ваенная дапамога[91]. Увечары армія Ізраіля правяла наземныя рэйды ў сэктары Газа[92][93].

Ахвяры

Станам на раніцу 7 кастрычніка з боку ізраільцян загінула 11 чалавек[53], страчаны 1 танк Merkava. Таксама 35 вайскоўцаў, паліцыянтаў і цывільных асобаў трапілі ў палон[94]. Палестыны страцілі 2 мірных грамадзянаў забітымі і 5 параненымі[95]. Да абеду страты сярод ізраільцян склалі 22 загінулых мірных жыхароў і 545 пацярпелі[55][64], пазьней — каля 40 і 750 адпаведна[96] (яшчэ 53 трапілі ў палон[97]). У дадатак 17 грамадзянаў Нэпалу захоплены ў закладнікі, 7 пацярпелі[98]. Да 17 гадзін паведамлялася, што ахвяры палестынцаў павялічыліся да 198 загінулых і 1 610 параненых[99], а ізраільцян — да 100 і 908 адпаведна[100]. Да вечара ізраільскі бок страціў 150 загінулымі і 1 104 пацярпелымі[101]. Крыху пазьней колькасьць ахвяр выглядала наступным чынам: 232 загінулых[52] і 1 790 параненых[102] палестынцаў, 250 загінулых і 1 800 пацярпелых ізраільцян[103][104].

На раніцу 8 кастрычніка паведамлялася пра 256 загінулых[105] і 1 790 пацярпелых[106] з боку Палестыны (дадаткова 20 000 жыхароў Палестыны вымушана пакінулі свае дамы[107]), 300 і 1 864 адпаведна з боку Ізраіля[108], зь іх 2 беларуса. Акрамя таго, ізраільскія салдаты забілі мэдыка з Інданэзіі[109], таксама ад дзеяньняў бакоў загінула 2 рабочых з Тайлянду[110]. Пазьней зраільскія вайскоўцы сьцьвярджалі, што страты праціўніка склалі 400 чалавек загінулымі[111]. Паводле іншых крыніц, колькасьць палестынскіх ахвяр павялічалася да 313 забітымі[112][105]. У сваю чаргу ізраільскія страты павялічыліся да 350 забітых[108].

Вечарам разьлікі ахвяр выглядалі наступным чынам: з боку палестынцаў — 380 загінулых і 2200 пацярпелых[113], зь іх 50 %+ цывільныя асобы[114] (паводле мінстэрства аховы здароўя Палестыны) альбо 400 забітых баевікоў (паводле ЦАХАЛ), з боку Ізраіля — 700 загінулых грамадзянскіх, 2 156 пацярпелых, 100 захоплены ў закладнікі[115], 750 прапаўшых[113], 57 забітых сілавікоў[116][117]. Таксама загінулі 2 аргентынцы[118], 2 тайцаў[119][120], 2 украінцаў[121], 1 камбаджыец[122], 1 чыліец[123][124], 1 француз[125]. 17 нэпальцаў[126] і 11 тайцаў[119] захоплены баевікамі ў закладнікі.

Раніцай 9 кастрычніка палестынцы заяўлялі пра 424 сваіх забітых (413 у Газе[127][128] і 11 на Заходнім беразе[129]) і 2392 пацярпелых (2300 у Газе[130] і 92 на Заходнім беразе[131]). Таксама 74 000 пакінулі свае дамы[132].

Станам на 11 кастрычніка, паводле ўрада Палестыны, зь іх боку загінула 1078 баевікоў і грамадзянскіх (1055[133] і 23 на Заходнім беразе[134]), 5314 пацярпелі (5184 і 130 адпаведна)[133], 263 000 пакінулі свае дамы[135]. Паводле ізраільскай інфармацыі, было забіта 1500 баевікоў[136]. Ізраільцяне страцілі 1200 чалавек забітымі[137], у тым ліку 219 сілавікоў[138][136], 3400 параненымі[139]. Акрамя таго, больш за 200 захоплены ў закладнікі[140]. 6 чалавек загінулі на лібанскай тэрыторыі (4 байцоў Хезбалы і 2 лазутчыка)[141][142]. Таксама ў канфлікце загінулі 82 замежных грамадзян[137].

Перамовы

9 кастрычніка Reuters паведамілі, што Катар выступае пасярэднікам у перамовах паміж Ізраілем і ХАМАСам, каб дамагчыся вызваленьня Ізраільскіх закладніц у абмен на вызваленьне Ізраілем 36 палестынскіх жанчын і дзяцей[143]. Аднак Ізраіль не пацьвердзіў, што такія перамовы вядуцца[143].

Эгіпецкі чыноўнік паведаміў Associated Press, што Ізраіль зьвярнуўся па дапамогу да Эгіпту для забесьпячэньня бясьпекі закладнікаў, якія ўтрымліваюцца палестынскімі баевікамі, і што кіраўнік разьведкі Эгіпту зьвязаўся з ХАМАСам і ісламскім джыгадам для атрыманьня інфармацыі[144] паведамляецца, што эгіпецкія афіцыйныя асобы выступалі пасярэднікамі ў вызваленьні палестынскіх жанчын, якія знаходзяцца ў ізраільскіх турмах, у абмен на ізраільскіх жанчын, захопленых палестынскімі баевікамі[145].

Міжнародная рэакцыя

Міжнародная рэакцыя на ўварваньне ХАМАС у Ізраіль

     Краіны, якія асудзілі ўварваньне

     Краіны, якія абвінавацілі Ізраіль у правакацыі канфлікту

     Краіны, якія заклікалі абодва бакі да дээскаляцыі

     Краіны, якія папярэдзілі аб нестабільнасьці сытуацыі

     Невядома


     Ізраіль і Палестына

Аргентына, Бразылія й большасьць эўрапейскіх краінаў асудзілі дзеяньні ХАМАС, выказалі салідарнасьць з Ізраілем і заявілі, што Тэль-Авіў мае права абараняцца ад узброеных нападаў, назваўшы тактыку баевікоў тэрарызмам[146][147].

ЗША асудзілі ХАМАС і выказалі падтрымку Ізраілю. У заяве, апублікаванай на сайце Пэнтагона ад імя яго кіраўніка Лойда Остына паведамляецца[148][149][150]:

Наша прыхільнасьць права Ізраіля на самаабарону застаецца непахіснай, і я выказваю спачуваньні семʼям тых, хто загінуў у выніку гэтага агіднага нападу на мірных жыхароў. У бліжэйшыя дні Пэнтагон будзе працаваць над тым, каб у Ізраіля было ўсё неабходнае для абароны й абароны грамадзянскага насельніцтва ад невыбарчага гвалту й тэрарызму.

Некаторыя краіны Лігі арабскіх дзяржаваў, такія як Аман, Емэн і Катар, а таксама не арабскія краіны, такія як Іран, выказалі падтрымку палестынцам, абвінаваціўшы ізраільскі бок у эскаляцыі гвалту. Шэраг іншых краінаў заклікалі да спыненьня агню[147][151].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі