Гігабайт

адзінка вымярэньня інфармацыі

Гігабайт — кратная адзінка вымярэньня колькасьці інфармацыі, роўная 1 073 741 824 (230) стандартным (8-бітным) байтам або 1024 мэгабайтам.

Вымярэньні ў байтах
Дзесятковая прыстаўкаДвайковая прыстаўка
НазваЗнакСтупеньНазваЗнакСтупень
 МЭКДАСТ 
байтB100байтBбайт20
кілябайтkB103кібібайтKiBКбайт210
мэгабайтMB106мэбібайтMiBМбайт220
гігабайтGB109гібібайтGiBГбайт230
тэрабайтTB1012тэбібайтTiBТбайт240
пэтабайтPB1015пэбібайтPiBПбайт250
эксабайтEB1018эксьбібайтEiBЭбайт260
зэтабайтZB1021зэбібайтZiBЗбайт270
ётабайтYB1024ёбібайтYiBЁбайт280

Няправільнасьць назвы

Прыстаўка СІ гіга- выкарыстоўваецца памылкова, бо яна пазначае множаньне на 109. Для 230 жа варта ўжываць двайковую прыстаўку гібі-. Гэтым становішчам карыстаюцца буйныя карпарацыі, якія вырабляюць цьвёрдыя дыскі, якія пры маркіроўцы сваіх вырабаў пад мэгабайтам разумеюць 1 000 000 байт, а пад гігабайтам — 1 000 000 000 байт.

IT-слэнг

На IT-слэнгу гігабайт яшчэ завуць: гектар; ГІГ.

Глядзіце таксама