Мэгабайт

Мэгаба́йт (Мбайт, МБ) — адзінка вымярэньня колькасьці інфармацыі, роўная 1 048 576 (220) стандартным (8-бітным) байтам або 1024 кілябайтам. Ужываецца для ўказаньня аб’ёму памяці ў розных электронных прыладах.

Вымярэньні ў байтах
Дзесятковая прыстаўкаДвайковая прыстаўка
НазваЗнакСтупеньНазваЗнакСтупень
 МЭКДАСТ 
байтB100байтBбайт20
кілябайтkB103кібібайтKiBКбайт210
мэгабайтMB106мэбібайтMiBМбайт220
гігабайтGB109гібібайтGiBГбайт230
тэрабайтTB1012тэбібайтTiBТбайт240
пэтабайтPB1015пэбібайтPiBПбайт250
эксабайтEB1018эксьбібайтEiBЭбайт260
зэтабайтZB1021зэбібайтZiBЗбайт270
ётабайтYB1024ёбібайтYiBЁбайт280

Няправільнасьць назвы

Назва «Мэгабайт» распаўсюджаная, але не адпавядае ДАСТ 8.417-2002, дзе прыстаўка мэга- азначае множаньне на 1 000 000, а не 1 048 576. Гэтым становішчам карыстаюцца некаторыя карпарацыі, якія вырабляюць цьвёрдыя дыскі, і якія пры маркіроўцы сваіх вырабаў пад мэгабайтам разумеюць 1 000 000 байт, а пад гігабайтам — 1 000 000 000 байт. Для 220 прапаноўваецца двайковая прыстаўка мэбі-.

Варыянты

Вытворцы CD, DVD і кампутарных дыскет, разумеюць пад мэгабайтам 1 024 000 байтаў. Такім чынам, дыскета, на якой паказаны аб’ём 1,44 Мбайт, на самай справе месьціць толькі 1440 Кбайт, гэта значыць 1,41 Мбайт у звычайным разуменьні.

У сувязі з гэтым атрымалася, што мэгабайт бывае кароткім, сярэднім і доўгім:

  • кароткі — 1 000 000 байтаў
  • сярэдні — 1 024 000 байтаў
  • доўгі — 1 048 576 байтаў

Глядзіце таксама