Байт

адзінка інфармацыі

Байт (па-ангельску: byte) — адзінка вымярэньня колькасьці інфармацыі, па змаўчаньні байт лічыцца роўным васьмі бітам (у гэтым выпадку можа прымаць 256 (28) розных значэньняў).

Вымярэньні ў байтах
Дзесятковая прыстаўкаДвайковая прыстаўка
НазваЗнакСтупеньНазваЗнакСтупень
 МЭКДАСТ 
байтB100байтBбайт20
кілябайтkB103кібібайтKiBКбайт210
мэгабайтMB106мэбібайтMiBМбайт220
гігабайтGB109гібібайтGiBГбайт230
тэрабайтTB1012тэбібайтTiBТбайт240
пэтабайтPB1015пэбібайтPiBПбайт250
эксабайтEB1018эксьбібайтEiBЭбайт260
зэтабайтZB1021зэбібайтZiBЗбайт270
ётабайтYB1024ёбібайтYiBЁбайт280

Байт у сучасных x86 сумяшчальных кампутарах — гэта мінімальна адрасаваная пасьлядоўнасьць фіксаванага ліку бітаў. Для таго, каб падкрэсліць, што маецца ў віду васьмібітны байт, у апісаньні сеткавых пратаколаў выкарыстоўваецца тэрмін «актэт» (па-лацінску: octet).

Часам байтам завуць пасьлядоўнасьць бітаў, якія складаюць падполе слова (хоць правільней гэта зваць машынным словам, а не байтам). На некаторых кампутарах магчымая адрасаваньне слоў рознай даўжыні. Гэта прадугледжана інструкцыямі выманьня палёў асэмблераў LDB і DPB на PDP-10 і ў мове Common Lisp.

У IBM-1401 машыннае слова было роўна 6 бітам гэтак жа, як і ў Менск-32, а ў БЭСМ — 7 бітам, у некаторых мадэлях ЭВМ вытворчасьці Burroughs Computer Corporation (цяпер Unisys) — 9 бітам. У шматлікіх сучасных лічбавых сыгнальных працэсарах выкарыстоўваецца машыннае слова даўжынёй 16 біт і больш.

Назва Байт было ўпершыню выкарыстана ў 1956 годзе У. Бухгальцам пры праектаваньні першага супэркампутара IBM 7030 для пучка адначасова перадаваных у прыладах уводу-выхаду бітаў (шасьці штук), пазьней у рамках таго жа праекту пашырылі байт да васьмі (23) біт.

Кратныя прыстаўкі для ўтварэньня вытворных адзінак для байта ўжываюцца не як звычайна: па-першае, памяншальныя прыстаўкі не выкарыстоўваюцца зусім, а адзінкі вымярэньня інфармацыі меншыя чым байт завуцца спэцыяльнымі словамі (нібл і біт); па-другое, павелічальныя прыстаўкі азначаюць за кожную тысячу 1024=210 (кілябайт роўны 1024 байтам, мэгабайт роўны 1024 кілябайтам, або 1 048 576 байтам; і т. д. з гіга-, тэра- і пэтабайтамі (больш пакуль не ўжываюцца)). Розніца ўзрастае з ростам вагі прыстаўкі. Больш правільна выкарыстаўваць двайковыя прыстаўкі, але на практыцы яны пакуль не ўжываюцца, магчыма, з-за неблагагучнасьці — кібібайт, мэбібайт, ёбібайт і т. п.

Часам дзесятковыя прыстаўкі выкарыстоўваюцца і ў прамым сэнсе, напрыклад, пры ўказаньні ёмістасьці цьвёрдых кружэлак: у іх гігабайт можа пазначаць мільён кібібайтаў, г. з. 1 024 000 000 байтаў, а то і проста мільярд байтаў, а не 1 073 741 824 байта, як, напрыклад, у модулях памяці; а гэтак жа пры ўказаньні прапускной здольнасьці каналаў перадачы дадзеных (сетак).

Глядзіце таксама