Гірын

правінцыя ў Кітаю

Гіры́н, таксама Цзілі́нь (па-кітайску: 吉林, піньінь:Jílín) — правінцыя ў паўночна-ўсходнем Кітаі. Сталіца і самы буйны горад — Чанчунь. Паводле перапісу 2020 году ў Гірын пражывала 24,073 млн чалавек[3].

Гірын
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус правінцыя КНР[d]
Адміністрацыйны цэнтар Чанчунь
Кіраўнік Хань Цьзюнь[d]
Насельніцтва
Плошча
  • 187 400 ± 1 км²[2]
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+8
Код ISO 3166-2 CN-JL
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфія

Паўднёва-ўсходняя частка Гірыну занятая Маньчжура-Карэйскімі гарамі, якія складаюцца з некалькіх ланцугоў вышынёй 500—1200 м, падзеленых шырокімі густанаселенымі катлавінамі. Найбольшая вышыня — 2744 м (г. Байтаўшань). На паўночным захадзе — плоская раўніна Сунляа. Клімат умераны, мусонны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −17 ° С, −20 ° С; ліпеня 20 ° С, 24 ° С. Ападкаў у год на раўніне 400—600 мм, у гарах — да 1000 мм. На паўночным захадзе рэшткі стэпаў і лесастэпы, значныя тэрыторыі асвоены пад земляробства; на паўднёвым усходзе, у гарах, зьмешаныя і шыракалістыя лясы, якія зьмяняюцца іглічнымі, займаюць каля 30 % тэрыторыі.

Адміністрацыйны падзел

Правінцыя Гірын дзеліцца на 7 гарадзкіх акругаў, адзін горад субправінцыйнага значэньня і 1 аўтаномную акругу.

Крыніцы

Літаратура

  • Гірын // БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 31.

Спасылкі

Гірынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Вонкавыя спасылкі