Дэлаўэр

штат ЗША

Дэ́лаўэр (па-ангельску: Delaware) — адзін з штатаў у ЗША. Вядомы як «Першы штат», паколькі з 13-ці калёніяў, якія ратыфікавалі Канстытуцыю ЗША (якая і зрабіла калёніі штатамі), Дэлаўэр ратыфікаваў Канстытуцыю першым. Гэта адбылося 7 сьнежня 1787 году.

Дэлаўэр
Сьцяг ДэлаўэруГерб Дэлаўэру
Сьцяг ДэлаўэруГерб Дэлаўэру
Штат Дэлаўэр на мапе ЗША
Мянушка«Першы штат»
СталіцаДовэр
Найбуйнейшы горадЎілмінгтан
Плошча
49-я па ЗША
- агулам6452 км²
- сушы5068 км²
- вады1387 км²
- % вады21,5
- шырата38°27' пн. ш. па 39°50' пн. ш.
- даўгата75°2' з. д. па 75°47' з. д.
Насельніцтва
45-е па ЗША
- агулам (2012)917 092
- шчыльнасьць179/км²
Дата заснаваньня7 сьнежня 1787 (1-ы)
ГубэрнатарДжон Карні
Часавы пасУсходні час: UTC-5/-4

Права і адміністрацыйнае ўладкаваньне

Цяперашняя канстытуцыя Дэлаўэру, чацьвертая па ліку, была прынятая ў 1897 годзе і прадугледжвае падзел улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Заканадаўчы орган складаецца з Палаты прадстаўнікоў (41 чалец) і Сэнату (21 чалец). Старшынём выканаўчай улады зьяўляецца Губэрнатар штату Дэлаўэр. Найвышэйшым судом у сыстэме судоў штату зьяўляецца Вярхоўны Суд.

Дэлаўэр складаецца з трох акругаў: Кент, Нью-Касл і Сасэкс.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў жыхары Дэлаўэру звычайна галасуюць за кандыдата ад Дэмакратычнай партыі.

Дэлаўэр зьяўляецца адным зь нешматлікіх штатаў, дзе дагэтуль захаваўся так званы Канцлерскі суд, які разглядае спрэчкі, выцякаючыя з «права справядлівасьці».

Лічыцца, што заканадаўства Дэлаўэру зьяўляецца самым зручным з пункту погляду бізнэсу, асабліва — буйных кіраўнікоў карпарацыяў. Гэта, і наяўнасьць адмысловага суду, судзьдзі якога спэцыялізуюцца на спрэчках з удзелам кампаніяў, зьяўляецца чыньнікам таго, што большасьць буйных карпарацыяў ЗША зарэгістраваныя ў штаце Дэлаўэр, нават калі яны і разьмешчаныя ў іншых штатах.

Геаграфія

Мапа штату Дэлаўэр

На поўначы Дэлаўэр мяжуе з Пэнсыльваніяй, на поўдні і захадзе — з Мэрылэндам. З усходу штат абмываецца водамі Атлянтычнага акіяну й ракі Дэлаўэр. Да Дэлаўэру таксама належаць невялікія ўчасткі на ўсходнім баку дэльты ракі Дэлаўэр, якія ў сваю чаргу мяжуюць зь Нью-Джэрзі.

Найбольшы горад штату — Ўілмінгтан, сталіца — Довэр.

База ВПС ЗША

Разьмешчаная непадалёк ад Довэру база ВПС ЗША зьяўляецца адной з самых вялікіх у краіне. Акрамя свайго асноўнага прызначэньня, гэтая база таксама зьяўляецца прыёмным пунктам і часовай трупярняй для амэрыканскіх вайскоўцаў і некаторых грамадзянскіх асобаў, памерлых або загінулых за мяжой.

Вонкавыя спасылкі

Дэлаўэрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў