Вольт

Вольт (пазначэньне: В, V) — адзінка вымярэньня напругі ў сыстэме СІ.

Вольт роўны напрузе, выкліканай у электрычным ланцугу сталым токам сілай 1 ампэр пры магутнасьці 1 ват.

Адзінка атрымала сваю назву ў гонар італійскага фізыка і фізыёляга Алесандра Вольты.

1 В = 1/300 адз. патэнцыялу СГСЭ

Азначэньне

Вольт вызначаны як розьніца патэнцыялаў на канцах правадніка, які расьсейвае магутнасьць у адзін ват пры сіле току праз гэты праваднік у адзін ампэр. Т.ч., грунтуючыся на адзінках СІ, атрымаем м² · кг · с−3 · A−1, што эквівалентна джоўлю энэргіі на кулён электрычнага зараду, J/C.

Азначэньне на аснове эфэкту Джозэўсана

З 1990 году Вольт стандартызаваны пасрэдніцтвам вымярэньня з выкарыстаньнем эфэкту Джозэўсана, пры якім ужываецца ў якасьці прывязкі да эталёну канстанта Джозэўсана, зафіксаваная 18-ай Генэральнай канфэрэнцыяй па вагам і вымярэньням як:

K{J-90} = 0.4835979 GHz/µV.

Кратныя і дзельныя адзінкі

Дзясятковыя кратныя і дзельныя адзінкі напругі ўтвараюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ.

КратныяДзельныя
велічыняназвапазначэньневелічыняназвапазначэньне
101 ВдэкавольтдаВdaV10-1 ВдэцывольтдВdV
102 ВгэктавольтгВhV10-2 ВсантывольтсВcV
103 ВкілявольткВkV10-3 ВмілівольтмВmV
106 ВмэгавольтМВMV10-6 ВмікравольтмкВµV
109 ВгігавольтГВGV10-9 ВнанавольтнВnV
1012 ВтэравольтТВTV10-12 ВпікавольтпВpV
1015 ВпэтавольтПВPV10-15 ВфэмтавольтфВfV
1018 ВэкзавольтЭВEV10-18 ВаттавольтаВaV
1021 ВзэтавольтЗВZV10-21 ВзэптавольтзВzV
1024 ВётавольтІВYV10-24 ВёктавольтіВyV