Лібія

дзяржава ў паўночнай Афрыцы

Лі́́бія (па-арабску: ليبيا‎) — адна з самых вялікіх па плошчы краінаў сьвету, разьмешчаная ў Паўночнай Афрыцы, мае выхад да Міжземнага мора.

Лібія
лац. Libija

الجماهيرية العربية الليبية الشعبية الاشتراكية العظمى
'al-jamāhīriyyatu l-`arabiyyatu l-lībiyyatu š-ša`biyyatu l-ištirākiyyatu l-`uZmà
Сьцяг ЛібііГерб Лібіі
СьцягГерб
Дзяржаўны гімн: «Лібія, Лібія, Лібія»
Месцазнаходжаньне Лібіі
Афіцыйная моваарабская
СталіцаТрыпалі
Найбуйнейшы горадТрыпалі
Форма кіраваньня Ісламская рэспубліка
Абдэль Рахім аль-Кіб
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
17-е месца ў сьвеце
1 759 541 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2009)
 • шчыльнасьць
105-е месца ў сьвеце
6 420 000
3,6/км²
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
68 месца ў сьвеце
$91,078 млрд
$14 381
ВалютаЛібійскі дынар (LYD)
Часавы пасEET (UTC+2)
Незалежнасьць
— ад Італіі

10 лютага 1947
Аўтамабільны знакLAR
Дамэн верхняга ўзроўню.ly
Тэлефонны код+218
Мапа Лібіі
Мапа Лібіі

Мяжуе з Эгіптам (1115 км) на ўсходзе, Суданам (383 км) на паўднёвым усходзе, Чадам (1055 км) на поўдні, Нігерам (354 км) на поўдні, Альжырам (982 км) на захадзе, Тунісам (459 км) на паўночным захадзе. Даўжыня марскога ўзьбярэжжа складае 1770 км.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Лібіі складаецца з 32 муніцыпалітэтаў:

Муніцыпалітэты Лібіі
№ на мапеМуніцыпалітэтЦэнтарПлошча, км²Насельніцтва (2003), чал.
1АдждабіяАдждабія91 620165 839
2Эль-БутнанТабрук83 860152 714
3Эль-Хізам-Эль-АхдарЭль-Аб'яр12 800108 860
4Эль-Джебал-Эль-АхдарЭль-Бэйда7800206 180
5Эль-ДжыфараЭль-Азызія1940289 340
6Эль-ДжуфраХун117 41045 117
7Эль-КуфраЭль-Джаўф483 51051 433
8Эль-МарджЭль-Мардж10 000116 318
9Эль-МаргабХомс3000328 292
10Эн-Нугат-эль-ХумсЗувара5250208 954
11Эль-ГубаЭль-Губа14 72289 593
12Эль-ВахатАўджыла108 67029 257
13Эз-ЗавіяЭз-Завія1520197 177
14БэнгазіБэнгазі800636 992
15Бэні-ВалідБэні-Валід19 71077 424
16ДзернаДзерна490881 174
17ГатГат72 70022 770
18ГадамісГадаміс51 75019 000
19Гар’янГар’ян4660161 408
20МарзукМарзук349 79068 718
21МіздаМізда72 18041 476
22МісратаМісрата2770360 251
23НалутНалут15 30086 801
24Таджура-ва-Эль-Навахі-Эль-АрбаТрыпалі1430267 031
25Тархуна-ва-МасалатаТархуна5840296 092
26ТрыпаліТрыпалі400882 926
27СабхаСабха15 330126 610
28СуртСурт77 660156 389
29Сабрата-ва-СурманСабрата1370152 251
30Вадзі-эль-ХаятАўбары31 89072 587
31Вадзі-эш-ШаціЭль-Бірак97 16077 203
32Яфран-ва-ДжадуЯфран9310117 647

Геаграфія

Плошча Лібіі складае 1 759 540 км². Лібія толькі крыху меней за Інданэзію. На поўначы краіна мае выхад да Міжземнага мора. Клімат сухі, мае ярка выяўлены пустэльны характар, часта здараюцца пылавыя буры. У 1922 годзе ў Лібіі зафіксавалі найбольш сьпякотнае на Зямлі надвор'е ў +57,8°С[1]. Толькі паўночныя рэгіёны краіны, якія мяжуюць з морам маюць міжземнаморскі клімат. У пустэльнай частцы краіны часта сустракаюцца аазісы, самыя вядомыя гэта Гхадамэс і Куфра.

Эканоміка

Асноўным багацьцем Лібіі і амаль адзіным экспартным таварам краіны зьяўляецца нафта і прыродны газ, якія прыносіць 80% нацыянальнага прыбытку. Таксама разьвіцьцё атрымала нафтахімічная і мэталюргічная прамысловасьці, сельская гаспадарка знаходзіцца ў зачаткавым стане і 75% харчаваньня краіна экспартуе.

Эканамічныя санкцыі ўведзеныя ААН у 1992 годзе выклікалі значнае тэхналягічнае адставаньне Лібіі. Санкцыі былі зьняты толькі 12 верасьня 2003 году пасьля таго як Кадафі паабяцаў спыніць праграму вытворчасьці зброі масавага зьнішчэньня, і з гэтага часу Лібія актыўна прыцягвае замежных інвэстараў.

У кастрычніку 2004 году пачалася эксплюатацыя падводнага газаправода Greenstream паміж Лібіяй і Італіяй, па якім штогод экспартуецца 8 млрд м³ вадкага газу.

Пацьверджаныя запасы газа ў Лібіі складаюць каля 1,2 трлн м³, нафты 36 млрд барэляў.

Глядзіце таксама

Грамадзянская вайна ў Лібіі, Нацыянальная пераходная рада Лібіі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі