Магутнасьць

фізычная велічыня

Магутнасьць — фізычная скалярная велічыня, роўная стасунку працы, выкананай за некаторы прамежак часу, да гэтага прамежку часу.

Магутнасьць
,
Вымернасьць
Адзінкі вымярэньня
СІ вт
СГС эрг·с−1
Клясыфікацыя
скалярная велічыня
 — сярэдняя магутнасьць
 — імгненная магутнасьць

Паколькі праца зьяўляецца мерай зьмены энэргіі, магутнасьць можна вызначыць таксама як хуткасьць зьмены энэргіі сыстэмы.

Адзінкі вымярэньня

У сыстэме СІ адзінкай вымярэньня магутнасьці зьяўляецца ват, роўны аднаму джоўлю, падзеленаму на сэкунду.

Іншай распаўсюджанай адзінкай вымярэньня магутнасьці зьяўляецца конская сіла.

Судачыненьні паміж адзінкамі магутнасьці
АдзінкіВткВтМВткгс•м/сэрг/ск. с.
1 ват110-310-60,1021071,36•10-3
1 кіляват103110-310210101,36
1 мэгават1061031102•10310131,36•103
1 кіляграм-сіла-мэтар у сэкунду9,819,81•10-39,81•10-619,81•1071,33•10-2
1 эрг у сэкунду10-710-1010-131,02•10-811,36•10-10
1 конская сіла[1]735,5735,5•10-3735,5•10-6757,355•1091

Магутнасьць у мэханіцы

Калі на цела, якое рухаецца, дзейнічае сіла, то гэтая сіла зьдзяйсьняе працу. Магутнасьць у гэтым выпадку роўная скалярнай вытворнай вэктару сілы на вэктар хуткасьці, зь якой рухаецца цела:

F — сіла, v — хуткасьць,  — кут паміж вэктарам хуткасьці і сілы.

Электрычная магутнасьць

Імгненная электрычная магутнасьць

Імгненная электрычная магутнасьць, якая вылучаецца на элемэнце электрычнага ланцуга вызначаецца наступным чынам:

дзе I і U — імгненныя значэньні сілы току інапругі на элемэнце.

Калі элемэнт ланцуга — рэзыстар з супорам R, то

Магутнасьць сталага току

Паколькі значэньні сілы току і напругі сталыя і роўныя імгненным значэньні ў любы момант часу, то сярэднюю магутнасьць можна вылічыць па формулах:

Магутнасьць зьменнага току

Сярэдняя магутнасьць сынусоіднага зьменнага току:

тут:

;

I і U — амплітудныя значэньні сілы току і напругі;

Ieff і Ueff — Сярэднія квадратычныя значэньні току і напругі, яны таксама завуцца эфэктыўнай сілай току і эфэктыўнай напругай;

 — зрух фазаў паміж токам і напругай.

Каэфіцыент завецца каэфіцыентам магутнасьці. Каэфіцыент магутнасьці таксама залежыць ад формы току і напругі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі