Мазамбік

Мазамбі́к (па-партугальску: Moçambique, Рэспубліка Мазамбік — República de Moçambique) — краіна ў паўднёвай Афрыцы. Мяжуе з ПАР, Свазілэндам, Танзаніяй, Малаві, Зімбабвэ і Замбіяй. Некалькі стагодзьдзяў была партугальскай калёніяй, атрымала незалежнасьць у 1975 годзе. Мае выхад да Індыйскага акіяна.

Мазамбік
República de Moçambique
Сьцяг МазамбікуГерб Мазамбіку
СьцягГерб
Дзяржаўны гімн: «Pátria Amada»
Месцазнаходжаньне Мазамбіку
Афіцыйная мовапартугальская
СталіцаМапуту
Найбуйнейшы горадМапуту
Форма кіраваньня рэспубліка
Арманда Гебуза
Alberto Vaquina
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
35-е месца ў сьвеце
801 590 км²
2,2
Насельніцтва
 • агульнае (2011)
 • шчыльнасьць
50-е месца ў сьвеце
23 929 708
28,7/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
100 месца ў сьвеце
$26,257 млрд
$1169
ВалютаМецікал (MZN)
Часавы пасСAT (UTC+2)
Незалежнасьць
— ад Партугаліі

25 чэрвеня 1975
Аўтамабільны знакMOZ
Дамэн верхняга ўзроўню.mz
Тэлефонны код+258
Мапа Мазамбіку
Мапа Мазамбіку

Гісторыя

На тэрыторыю сёньняшняга Мазамбіку ў 1498 годзе трапіў партугальскі вандроўнік Васка да Гама. У 1505 годзе партугальцы збудавалі свае першыя паселішчы недалёка ад сучаснага гораду Бэйра. У ХVІ стагодзьдзі на ўзьбярэжжы ўзьніклі новыя партугальскія паселішчы. У 1609 годзе была створана калёнія, якая стала галоўнам партугальскім цэнтрам гандлю рабамі.

Паўстаньне супраць каланіяльных ўладаў, якое ўзьнікла ў канцы ХІХ стагодзьдзя было падаўлена. З 1964 году барацьбу з уладамі Партугаліі ўзначаліла камуністычная партызанская партыя ФРЭЛІМО. Пасьля перавароту ў Партугаліі ў 1974 годзе было ўсталявана перамір’е. З 1975 году Мазамбік атрымаў незалежнасьць. З гэтага часу ў краіне бесьперапынна цягнуцца ўнутраныя збройныя канфлікты. У 1990-х гадах канфлікты атрымалася супакоіць і ў 1994 годзе былі праведзены першыя шматпартыйныя выбары. Да нашага часу Мазамбік застаецца адной з самых бедных краінаў сьвету.

Палітыка

Заканадаўчая ўлада ў краіне належыць аднапалатнаму парлямэнту з 250 дэпутатаў (Сход Рэспублікі). Тэрмін дзеяньня Сходу 5 гадоў. Выканаўчая ўлада належыць прэзыдэнту, які таксама выбіраецца на пяцігадовы тэрмін. У наш час кіруючай партыяй Мазамбіку зьяўляецца партыя ФРЭЛІМО, да якой належыць і прэзыдэнт і 60% парлямэнтарыяў.

Адміністрацыйны падзел

Мазамбік падзяляецца на 11 правінцыяў:

Адміністрацыйны падзел Мазамбіку
ПравінцыяЦэнтарПлошча, км²Насельніцтва (1997), тыс. чал.
1Кабу-ДэлгадуПемба82 6251284
2ГазаШаі-Шаі75 7091034
3ІньямбанэІньямбанэ68 6151112
4МанікаШымаё61 661975
5МапутуМапуту6021098
6Мапуту (правінцыя)Мапуту25 756809
7НампулаНампула81 6063065
8НьясаЛішынга129 056764
9СафалаБэйра68 0181380
10ТэтэТэтэ100 7241149
11ЗамбэзіяКеліманэ105 0083202

Сталіца краіны — Мапуту (1200 тыс. чалавек). Буйныя гарады: Бэйра (412 588 чал), Нампула (230 тыс. чалавек), Іньямбанэ (150 тыс. чалавек).

Геаграфія

Агульная працягласьць межаў краіны складае 4571 км, зь якіх:

Берагавая лінія складае 2470 км. Самая высокая кропка краіны — гара Бінга (2436 м).

Эканоміка

Мазамбік — сельскагаспадарчая краіна, 75% насельніцтва працуе ў сельскай гаспадарцы. Пры гэтым 88% урадлівых земляў застаюцца неапрацаванымі.

Дэмаграфія

Значны ўплыў на колькасьць насельніцтва аказвае эпідэмія СНІДу, якія выклікае зьніжэньне сярэдняй працягласьці жыцьця, павялічвае сьмяротнасьць немаўлятаў, зьніжае натуральны прырост насельніцтва.

Узроставая будова гармацтва:

  • 0—14 гадоў — 42,1%
  • 15—64 гады — 55,3%
  • 65+ гады — 2,6%

Натуральны прырост насельніцтва — 0,82%, нараджальнасьць — 38,2 немаўлятаў на 1000 чалавек, сьмяротнасьць немаўлятаў — 199 на 1000 немаўлятаў.

Працягласьць жыцьця:

  • агульная — 31,3 году;
  • мужчыны — 30,98 году;
  • жанчыны — 31,63 году.

Культура

Рэлігія

Згодна зь перапісам 1997 году мазамбікцы адносяць сябе да наступных рэлігійных групаў:

  • нерэлігійныя — 24,25%
  • хрысьціяне — 35,65%
  • мусульмане — 17,8%
  • сіяністы (рэлігія якая сумяшчае элемэнты хрысьціянства і традыцыйных афрыканскіх веравызнаньняў) — 18,7%
  • астатнія — 3,6%.

Спорт

Вонкавыя спасылкі

Мазамбіксховішча мультымэдыйных матэрыялаў