Манака (футбольны клюб)

футбольны клюб

«Манака» (па-француску: Monaco) — футбольны клюб з гораду Фанвіей, княства Манака. Клюб быў заснаваны ў 1924 годзе й выступае ў Лізе 1, найвышэйшым дывізіёне францускага футболу, з сэзону 2013—2014 гадоў. Каманда гуляе свае хатнія матчы на ​​стадыёне «Люі II» у Фанвіей.

Манака
Поўная назвапа-француску: Association sportive Monaco Football Club
Заснаваны23 жніўня 1924
ГорадФанвіей, Манака
СтадыёнЛюі II
Умяшчальнасьць: 18 523
ПрэзыдэнтДзьмітры Рыбалоўлеў[d]
КіраўнікДзьмітры Рыбалоўлеў[d] і Грымальдзі[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатЛіга 1
 · 2022—20236 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
asmonaco.com (фр.)​ (анг.)​ (рас.)​ (гішп.)​ (парт.)

Не зважаючы на тое, што клюб месьціцца ў Манака, клюб лічыцца францускім, бо выступае ў францускай сыстэме футбольных ліг, і таму, што Княства Манака не зьяўляецца сябрам УЭФА[1][2]. «Манака» ёсьць адным з самых пасьпяховых клюбаў у Францыі, заваяваўшы сем чэмпіёнскіх тытулаў і атрымаўшы перамогу ў пяці розыгрышаў Кубку Францыі. Клюб таксама рэгулярна выступае ў эўрапейскіх футбольных спаборніцтвах, заняўшы другое месца ў гэткіх турнірах, як то Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА й Ліга чэмпіёнаў у 1992 і 2004 гадох адпаведна.

Найбольш пасьпяховымі гадамі клюбу лічацца 1970-я й канец 1980-х. Найбольш выбітнымі галоўнымі трэнэрамі клюбу зьяўляюцца Люсьен Ледзюк й Арсэн Вэнгер, на працягу якіх клюб быў адным зь лідэраў эўрапейскага футболу. Традыцыйнымі колерамі «Манака» зьяўляюцца чырвоны й белы, што адпавядае колерам сьцяга княства. «Манака» зьяўляецца чальцом Асацыяцыі эўрапейскіх клюбаў. У сьнежні 2011 году дзьве траціны акцыяў клюбу былі прададзены інвэстыцыйнай групе на чале з расейскім мільярдэрам Дзьмітрыем Рыбалоўлевым[3].

Пры фінансавай падтрымцы Рыбалоўлева клюб набыў некалькі знакамітых гульцоў, у тым ліку Радамэля Фалькао, Жуана Маўтыньню, Хамэса Радрыгеса й Рыкарду Карвалью, якія дэбютавалі за клюб у сэзоне 2013—2014 гадоў.

Гісторыя

Футбольны клюб «Манака» быў заснаваны 23 жніўня 1924 году як аб’яднаньне шматлікіх мясцовых клюбаў, заснаваных у Францыі й у княстве. Першыя гады клюб праводзіў у аматарскіх рэгіянальных спаборніцтвах францускага дэпартамэнту Праванс-Альпы-Лазурны бераг, хутка павышаючы клясу лігаў ў 1920-х гадох. У 1933 годзе «Манака» быў запрошаны ў Фэдэрацыю футболу Францыі, атрымаўшы такім чынам прафэсійны статус. Аднак дэбют клюбу ў другім дывізіёне атрымаўся правальным паколькі каманда была адкінута ў аматарскую лігу на наступны год. Да 1948 году «Манака» паўторна набыў прафэсійны статус і вярнуўся да францускага другога дывізіёну, стала сканчваючы сэзон у вышэйшых эшалёнах лігі. З гэтым вынікам сталых намаганьняў у прасоўваньні да францускага першага дывізіёну «Манака» ў 1953 годзе атрымала права выступаць у найвышэйшай лізе францускага першынства.

У 1960 годзе першы знакавы трэнэр «Манака» Люсьен Ледзюк, прывёў клюб да ягонага першага прафэсійнага трафэю, Кубку Францыі. У фінале спаборніцтва манегаскі нанесьлі паразу клюбу «Сэнт-Эт’ен» зь лікам 4:2 у дадатковы час. Гэты першапачатковы посьпех быў палепшаны ў наступным годзе, калі клюб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Францыі ў першы раз у сваёй гісторыі, атрымаўшы права на ўдзел у Кубку эўропейскіх чэмпіёнаў. Ледзюка апасьля прывёў клюб да першага залатога дублю ў 1963 годзе. Пасьля ад’езду Ледзюка ў 1963 годзе, «Манака» замацаваўся ў сярэдзіне табліцы лігі на працягу большай часткі наступнага дзесяцігодзьдзя. У 1975 годзе Жан-Люі Кампара, сын былога прэзыдэнта Шарля Кампара, стаў старшынём клюбу. У сваім другім сэзоне, ён вярнуў у клюб Ледзюка, які адразу ж заваяваў клюбу прасоўваньне ў першы дывізіён у 1977 годзе й выйграў чэмпіянат краіны на наступны год. Ледзюка пасьля пакінулі клюб зноўку ў 1979 годзе. Новымі трэнэрамі пачаргова былі Люсьен Мюлер і Жэрар Банід, абодва зь якіх ня здолелі спыніць падзеньне клюбу.

На пачатку 1980-х гадоў клюб зноўку пачаў дабівацца посьпехаў у нацыянальных спаборніцтвах. «Манака» атрымліваў тытулы амаль кожны другі год, то бок Кубак Францыі ў 1980 годзе й 1985 годзе, чэмпіянат Францыі ў 1982 годзе, удзел у фінале Кубку Францыі ў 1984 годзе. У сэзоне 1985—1986 гадоў, «Манака» перамог «Бардо» зь лікам 9:0, што й да сёньняшнага дня зьяўляецца адной з самых вялікіх перамог у гісторыі клюбу[4].

Трафэі

  • Уладальнік Супэркубку Францыі: 4
    • 1961, 1985, 1997, 2000
  • Уладальнік Кубку францускай лігі: 1
    • 2003

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрРадослаў Маецкі1999
2 АбВандэрсан2001
3 АбГільерма Марыпан1994
4 ПАМаамэд Камара2000
5 АбТылё Керэр (ар. Ўэст Гэм)1996
6 ПАДэніс Закарыя1996
7 ПАЭльес Бэн Сэгір2005
10 НапВісам Бэн Едэр (капітан)1990
12 АбКаю Энрыке1997
14 АбІсмаіль Якабс1999
16 БрФіліп Кён1998
17 ПААляксандар Галавін1996
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
18 НапТакумі Мінаміна1995
19 ПАЮсуф Фафана1999
20 АбКасум Уатара2004
21 ПАМагнэ Акліюш2002
22 АбМагамэд Салісу1999
27 НапКрэпэн Дыята1999
29 НапФоларын Балоган2001
36 НапБрээль Эмбалё1997
37 ПАЭдан Дыёп2004
50 БрЯн Льенар2003
88 АбСунгуту Магаса2003
99 АбВільфрэд Сынго2000

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі