Пітэр Зээман

Пітэр Зээман (па-нідэрляндзку: Pieter Zeeman; 25 траўня 1865, Зонэмар, Нідэрлянды — 9 кастрычніка 1943, Амстэрдам) — нідэрляндзкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыцы (1902), разам з Гэндрыкам Лёрэнцам, «за выдатныя заслугі ў дасьледаваньнях ўплыву магнэтызму на радыяцыйныя зьявы». Сябра Нідэрляндскай АН[9]

Пітэр Зээман
па-нідэрляндзку: Pieter Zeeman
Дата нараджэньня 25 траўня 1865(1865-05-25)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 9 кастрычніка 1943(1943-10-09)[5][1][2][…] (78 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Лейдэнскі ўнівэрсытэт
Занятак фізык, прафэсар унівэрсытэту, фатограф
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы
Навуковы кіраўнік Хэйкэ Камэрлінг-Онэс[d]
Узнагароды Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі (1902)

Дзейнасьць

У 1896 г., па просьбе Лёрэнца, дасьледуе ўзьдзеяньне магнітнага поля на спэктральныя лініі крыніцы выпраменьваньня і адкрывае эфэкт, вядомы цяпер пад назвай эфэкту Зээмана. Адкрыцьцё эфэкту пацьвердзіла верагоднасьць тэорыі электрамагнітнага выпраменьваньня Лёрэнца.

У 1900 г. Зээмана прызначылі прафэсарам фізыкі ў Амстэрдамскім унівэрсытэце. У 1908 г. ён становіцца дырэктарам інстытуту фізыкі гэтага ўнівэрсытэту.

У 1921 г. атрымаў мэдаль імя Генры Драпэра. Адзін з кратэраў на Месяцы названы ў яго гонар кратэрам Зээмана.

Крыніцы