Сумская вобласьць

Сумска́я во́бласьць (па-ўкраінску: Сумська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 23 834 км². Насельніцтва — 1 123 448 чалавек (2015). Адміністрацыйны цэнтар — места Сумы.

Сумская вобласьць
Сумська область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Сумы
Улучае 18 раёнаў
Найбольшы горад Сумы
Іншыя буйныя гарады Канатоп, Шостка, Ромны, Ахтырка, Глухаў, Лебядзін
Дата ўтварэньня 10 студзеня 1939 року
Губэрнатар Уладзімер Шульга
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2015)
1 123 448 (2,61%, 17-е месца)
Шчыльнасьць 47,14 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 88,8%, расейцы — 9,4%, беларусы — 0,33%, цыганы — 0,11%
Плошча 23,834 тыс. км² (3,95%)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 246 м
Месцазнаходжаньне
Сумская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-59
Тэлефонны код +38 054
Паштовыя індэксы 33xxx, 34xxx, 35xxx
Інтэрнэт-дамэн sumy.ua; sm.ua
Код аўтам. нумароў BM
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Украінская акадэмія банкаўскай справы ў Сумах

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная на паўночным усходзе Ўкраіны.

На поўначы ды ўсходзе вобласьць мяжуе з Бранскай, Курскай і Белгародзкай абласьцямі Расеі. На поўдні, усходзе ды захадзе Сумшчына мяжуе з Харкаўскай, Палтаўскай ды Чарнігаўскай абласьцямі Ўкраіны.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Зіма прахалодная, лета не сьпякотнае. Сярэдняя тэмпэратура студзеня –7,5 °C, ліпеня +19 °C. Максымум ападкаў выпадае ўлетку ў выглядзе дажджоў.

Рэльеф

Тэрыторыя вобласьці часткова знаходзіцца ў межах Сярэдярускага ўзвышша і Прыдняпроўскай нізіны.

Водныя аб’екты

Рэкі належаць да басэйну Дняпра і ў большасьці сваёй зьяўляюцца яго левымі прытокамі. Найвялікшыя зь іх — Дзясна, Сейм, Сула, Псел, Ворскла. У далінах рэчак — шматлікія азёры-старыцы й балоты, шмат штучных сажалак.

Гісторыя

Сумская вобласьць была ўтвораная 10 студзеня 1939 року ў межах УССР.

Насельніцтва

Колькасьць

Насельніцтва (чал.)
1939195919701979198920012015
1 707 0001 508 2941 504 6791 462 5661 432 6521 299 7461 123 448

Мова

Мовны склад насельніцтва (2001)
ўкраінская моварасейскаябеларускаяармянскаяцыганская
83,29%15,50%0,11%0,06%0,05%

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Вобласьць налічвае 18 адміністрацыйных раёнаў, 15 местаў, зь якіх 7 — абласнога значэньня, 20 мястэчак, 57 пасёлкаў, 1434 вёскі.

Месты

Абласнога значэньня

Раённага значэньня

Асобы