Сьцяг Аўганістану

Сьцяг Аўганістану складаецца з трох вэртыкальных палосак: чорнай, чырвонай і зялёнай, з гербам пасярэдзіне.

Сьцяг Аўганістану

Пасля падзньня Кабулу і прыхода да ўлады Талібана, 15 жніўня 2021, de-facto скасаваны і заменяны на белы сьцяг тэрарыстычнага руху.

Сьцяг Талібану і Ісламскага Эмірату Аўганістану (1997-2001).

Гісторыя

Частыя палітычныя зьмены прывялі да таго, што Аўганістан атрымаўшы незалежнасьць у 1919 годзе некалькі разоў зьмяняў дзяржаўны сьцяг.

Сьцяг з 1992 году быў зялёна-бела-чорны з залатым гербам пасярэдзіне. Пасьля прыходу да ўлады талібаў у 1996 годзе быў уведзены белы сьцяг на якім арабскімі літарамі было напісана: «Няма Бога, акрамя Алаха, і Магамэт Яго прарок». Гэты сьцяг ня быў прызнаны міжнароднай супольнасьцю. Пасьля зьвяржэньня талібаў у 2002 годзе быў прыняты новы сьцяг.

Сымбалізм

Чорны колер сымбалізуе гістарычную і рэлігійную пераемнасьць, чырвоны — колер караля і сымбаль змаганьня за свабоду, а зялёны сымбалізуе удачу.

Цэнтральным элемэнтам герба зьяўляецца мячэт. Вянок з каласоў уяўляе сельскую гаспадарку і адзінства.

Гістарычныя сьцягі

ГадыСьцягПрапорцыіУрад
18801901 невядомаЭмірат Аўганістан
19011919 3:5Эмірат Аўганістан
19191928 2:3Эмірат/Каралеўства Аўганістан
1928 невядомаКаралеўства Аўганістан
19281929 2:3Каралеўства Аўганістан
1929 невядомаКаралеўства Аўганістан
19291930 2:3Каралеўства Аўганістан
19301973 2:3Каралеўства Аўганістан
197319742:3Рэспубліка Аўганістан
197419782:3Рэспубліка Аўганістан
1978 2:3Дэмакратычная Рэспубліка Аўганістан
19781980 1:2Дэмакратычная Рэспубліка Аўганістан
19801987 1:2Дэмакратычная Рэспубліка Аўганістан
198719921:2Рэспубліка Аўганістан
19921996 1:2Ісламская Рэспубліка Аўганістан
19961997 невядомаІсламскі эмірат Аўганістану
19972001 2:3Ісламскі эмірат Аўганістану
2001 1:2Ісламская Рэспубліка Аўганістан
20012002 1:2Ісламская Рэспубліка Аўганістан
з 2002 1:2Ісламская Рэспубліка Аўганістан