Сцяг Афганістана

Сцяг Афганістана ўяўляе сабой белае палатно ў прапорцыі 2:3 з выявай шахады. Сцяг быў прыняты 15 жніўня 2021 года пасля ўстанаўлення Талібанам кантролю над Афганістанам. Раней, у 1997—2001 гадах, гэты сцяг ужо выкарыстоўваўся талібамі як дзяржаўны.

Афганістан
Зацверджаны16 жніўня 2021
Прапорцыя2:3

Гісторыя

Частыя палітычныя змены прывялі да таго, што Афганістан атрымаўшы незалежнасць у 1919 годзе некалькі разоў мяняў дзяржаўны сцяг.

Сцяг з 1992 года быў зялёна-бела-чорны з залатым гербам пасярэдзіне. Пасля прыходу да ўлады талібаў у 1996 годзе быў уведзены белы сцяг на якім арабскімі літарамі было напісана: «Няма Бога, акрамя Алаха, і Магамет Яго прарок». Гэты сцяг не быў прызнаны міжнароднай супольнасцю. Пасля звяржэння талібаў у 2002 годзе быў прыняты новы сцяг.

Сімвалізм

2004—2021

Чорны колер сімвалізуе гістарычную і рэлігійную пераемнасць, чырвоны — колер караля і сімвал змагання за свабоду, а зялёны сімвалізуе удачу.

Цэнтральным элементам герба з’яўляецца мячэць. Вянок з каласоў уяўляе сельскую гаспадарку і адзінства.

Гістарычныя сцягі

ГадыСцягПрапорцыіУрадЗаўвагі
18801901 невядомаЭмірат Афганістан
19011919 3:5Эмірат Афганістан
19191928 2:3Эмірат/Каралеўства Афганістан
1928 невядомаКаралеўства Афганістан
19281929 2:3Каралеўства Афганістан
1929 невядомаКаралеўства Афганістан
19291930 2:3Каралеўства Афганістан
19301973 2:3Каралеўства Афганістан
19731974 2:3Рэспубліка Афганістан
197419782:3Рэспубліка Афганістан
1978 2:3Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан
19781980 1:2Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан
19801987 1:2Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан
198719921:2Рэспубліка Афганістан
19921996 1:2Ісламская Рэспубліка Афганістан
19961997 невядомаІсламскі эмірат Афганістан
19972001, з 2021 2:3Ісламскі эмірат Афганістан
2001 1:2Ісламская Рэспубліка Афганістан
20022004 1:2Ісламская Рэспубліка Афганістан
20042013 1:2Ісламская Рэспубліка Афганістан
20132021 1:2Ісламская Рэспубліка Афганістан

Спасылкі