Тутанхамон

фараон

Тутанхамо́нфараон Старажытнага Эгіпту з XVIII дынастыі, панаваў каля 1332 — каля 1323 году да н. э. у часы эгіпецкай гісторыі, вядомыя як Новае царства.

Тутанхамон
Фараон
Пахавальная маска Тутанхамона
каля 1332 да н.э. — каля 1323 да н.э.
ПапярэднікСмэнхкара
НаступнікАй
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўсякаля 1341 да н. э.,
Памёркаля 1323 да н.э.,
ДынастыяXVIII дынастыя
СужэнецАнхэсэнамон[d]
БацькаАмэнхатэп IV (Эхнатон)

Біяграфія

Зяць Амэнхатэпа IV (Эхнатона) і, магчыма, ягоны сын ці малодшы брат. Заступіў на трон у 12-гадовым узросьце пад імём Тутанхатон, памёр, ня дажыўшы да 20 гадоў. Фактычна ўлада знаходзілася ў руках візыра Эе і іншых шляхцічаў. Пры Тутанхамоне былі адмененыя рэлігійныя рэформы Эхнатона, адноўлены культ бога Амона, сам фараон адмовіўся ад імя Тутанхатон і вярнуў рэзыдэнцыю фараона з Эхэтатона ў горад Тэбы.

Магільня

У 1922 годзе была выяўлена магільня Тутанхамона — адзінае амаль не разрабаванае пахаваньне фараона, дзе захаваліся цудоўныя помнікі мастацтва.

Літаратура

  • James T.G.H. Tutankhamun. — Cairo, 2001.

Вонкавыя спасылкі

Тутанхамонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў