Чэмпіянат Эўропы па футболе 2024 году

Чэмпіянат Эўропы па футболе 2024 году — 17-ы чэмпіянат сярод нацыянальных зборных Эўропы, які будзе ладзіцца УЭФА. Турнір мае адбыцца на 10 стадыёнах у 10 гарадах Нямеччыны з 14 чэрвеня па 14 ліпеня 2024 году[1]. Зборная Італія будзе абараняць свой тытул, пасьля таго, як папярэдні раз апэнінцы перамаглі зборную Ангельшчыны паводле сэрыі пэнальці[2].

Чэмпіянат Эўропы па футболе 2024 году
Эўропа
Падрабязнасьці чэмпіянату
Месца правядзеньняЭўропа
Час правядзеньня14 чэрвеня — 14 ліпеня
Лік удзельнікаў54
— у фінальнай частцы24
Месца правядзеньня фіналуАлімпіяштадыён,
Бэрлін
Статыстыка чэмпіянату
2020
2028 →

Гэта будзе ўжо трэці раз, калі спаборніцтва будзе ладзіцца ў Нямеччыне, а таксама другі раз пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны ў 1990 годзе. Гэтак першынство 1988 году ладзілася ў ФРН, а на чэмпіянаце Эўропы 2020 году некалькі матчаў гуляліся ў Мюнхэне на Альянц-Арэне. З гэтым чэмпіянатам турнір вернецца да звычайнага чатырохгадовага цыклю, пасьля таго, як чэмпіянат Эўропы 2020 году быў затрыманы да 2021 году праз пандэмію каранавірусу.

Выбары гаспадара

8 сакавіка 2017 году УЭФА абвесьціла, што толькі дзьве краіны, Нямеччына і Турэччына, заявілі да 3 сакавіка 2017 году аб сваім намеры прыняць у сябе турнір[3][4]. Краіна-гаспадар была абраная 27 верасьня 2018 году ў швайцарскім Ньёне[5]. Да таго Нямеччына плянавала паўнавартасна прыняць чэмпіянат Эўропы 2020 году[6].

КраінаГаласы
Нямеччына12
Турэччына4
Устрымаліся1

Выканаўчы камітэт УЭФА прагаласаваў за гаспадара падчас таемнага галасаваньня, пры гэтым дзеля вызначэньня гаспадара наўпрост патрабавалася толькі большасьць галасоў. У выпадку роўнасьці галасоў прэзыдэнт УЭФА аддаваў бы вырашальны голас[7]. З 20 сябраў камітэту два зь іх ня мелі права голасу, а адзін адсутнічаў, у выніку чаго засталося сямнаццаць сябраў з правам голасу[8].

Стадыёны

Нямеччына мела шырокі выбар стадыёнаў, якія адпавядалі патрабаванням УЭФА да мінімальнай умяшчальнасьці на 30 тысяч заўзятараў дзеля матчаў чэмпіянату Эўропы.

Зь дзесяці аб’ектаў, абраных для Эўра-2024, дзевяць выкарыстоўваліся дзеля чэмпіянату сьвету 2006 году. Да ліку гарадоў, дзе ладзіліся спаборніцтва сусьветнага турніру, адносяцца Бэрлін, Дортмунд, Мюнхэн, Кёльн, Штутгарт, Гамбург, Ляйпцыг, Франкфурт-на-Майне і Гельзэнкірхэн[9][10]. Дусэльдорф, які не прыцягваўся да матчаў у 2006 годзе, але раней тут ладзіліся матчы чэмпіянату сьвету 1974 году і чэмпіянату Эўропы 1988 году. Аднак, і наадварот, такія гарады, як то Гановэр, Нюрнбэрг і Кайзэрсьляўтэрн, якія прымалі матчы ў 2006 годзе, ня будуць ладзіць у сябе матчы першынства. Мюнхэн таксама быў горадам-арганізатарам шматнацыянальнага турніру чэмпіянату Эўропы 2020 году. Гэты горад ладзіў чатыры матчы таго першынства, пры гэтым тры з гэтых гульняў прайшлі з удзел зборнай Нямеччыны.

Сярод гарадоў бракуе Брэмэна і Мёнхэнглядбаху[11]. Турнір мае ахапіць ўсе асноўныя рэгіёны Нямеччыны, але найбольш прадстаўнічым на Эўра-2024 будзе зямля Паўночны Райн — Вэстфалія, дзе месьцяцца чатыры зь дзесяці стадыёнаў турніру ў Дортмундзе, Дусэльдорфе, Гельзэнкірхене і Кёльне[12].

БэрлінМюнхэнДортмундШтутгарт
Алімпіяштадыён
Альянц-Арэна
Вэстфаленштадыён
МГП-Арэна
Умяшчальнасьць: 74 461Умяшчальнасьць: 70 076Умяшчальнасьць: 65 849Умяшчальнасьць: 54 906
ГельзэнкірхэнФранкфурт-на-Майне
Фэльтынс-Арэна
Вальдштадыён
Умяшчальнасьць: 54 740Умяшчальнасьць: 54 697
ГамбургДусэльдорфКёльнЛяйпцыг
Фолькспаркштадыён
Мэркур Шпіль-арэна
Райн-Энэргі-Штадыён
Рэд Бул Арэна
Умяшчальнасьць: 52 245Умяшчальнасьць: 51 031Умяшчальнасьць: 49 827Умяшчальнасьць: 42 959

Групавы этап

На групавым этапе каманды падзеленыя на 6 групаў па 4 каманды. У 1/16 фіналу трапяць па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы, а таксама чатыры найлепшыя з камандаў, якія занялі трэція месцы. Лёсаваньне групавога этапу адбылося 2 сьнежня 2023 году ў Гамбургу.

Група A

ГВНПМячыПкт
 Вугоршчына00000–00
 Нямеччына00000–00
 Шатляндыя00000–00
 Швайцарыя00000–00
14 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Нямеччына  -:-  ШатляндыяАльянц-Арэна, Мюнхэн
Справаздача
15 чэрвеня 2024
16:00 (UTC+3)
 Вугоршчына  -:-  ШвайцарыяРайн-Энэргі-Штадыён, Кёльн
Справаздача
19 чэрвеня 2024
19:00 (UTC+3)
 Нямеччына  -:-  ВугоршчынаМГП-Арэна, Штутгарт
Справаздача
19 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Шатляндыя  -:-  ШвайцарыяРайн-Энэргі-Штадыён, Кёльн
Справаздача
23 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Швайцарыя  -:-  НямеччынаВальдштадыён, Франкфурт-на-Майне
Справаздача
23 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Шатляндыя  -:-  ВугоршчынаМГП-Арэна, Штутгарт
Справаздача

Група B

ГВНПМячыПкт
 Альбанія00000–00
 Гішпанія00000–00
 Італія00000–00
 Харватыя00000–00
15 чэрвеня 2024
19:00 (UTC+3)
 Гішпанія  -:-  ХарватыяАлімпіяштадыён, Бэрлін
Справаздача
15 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Італія  -:-  АльбаніяВэстфаленштадыён, Дортмунд
Справаздача
19 чэрвеня 2024
16:00 (UTC+3)
 Харватыя  -:-  АльбаніяФолькспаркштадыён, Гамбург
Справаздача
20 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Гішпанія  -:-  ІталіяФэльтынс-Арэна, Гельзэнкірхэн
Справаздача
24 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Альбанія  -:-  ГішпаніяМэркур Шпіль-арэна, Дусэльдорф
Справаздача
24 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Харватыя  -:-  ІталіяРэд Бул Арэна, Ляйпцыг
Справаздача

Група C

ГВНПМячыПкт
 Ангельшчына00000–00
 Данія00000–00
 Славенія00000–00
 Сэрбія00000–00
16 чэрвеня 2024
19:00 (UTC+3)
 Славенія  -:-  ДаніяМГП-Арэна, Штутгарт
Справаздача
16 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Сэрбія  -:-  АнгельшчынаФэльтынс-Арэна, Гельзэнкірхэн
Справаздача
20 чэрвеня 2024
16:00 (UTC+3)
 Славенія  -:-  СэрбіяАльянц-Арэна, Мюнхэн
Справаздача
20 чэрвеня 2024
19:00 (UTC+3)
 Данія  -:-  АнгельшчынаВальдштадыён, Франкфурт-на-Майне
Справаздача
25 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Ангельшчына  -:-  СлавеніяРайн-Энэргі-Штадыён, Кёльн
Справаздача
25 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Данія  -:-  СэрбіяАльянц-Арэна, Мюнхэн
Справаздача

Група D

ГВНПМячыПкт
 Аўстрыя00000–00
 Нідэрлянды00000–00
 Францыя00000–00
 Польшча00000–00
16 чэрвеня 2024
16:00 (UTC+3)
 Польшча  -:-  НідэрляндыФолькспаркштадыён, Гамбург
Справаздача
17 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Аўстрыя  -:-  ФранцыяМэркур Шпіль-арэна, Дусэльдорф
Справаздача
21 чэрвеня 2024
19:00 (UTC+3)
 Польшча  -:-  АўстрыяАлімпіяштадыён, Бэрлін
Справаздача
21 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Нідэрлянды  -:-  ФранцыяРэд Бул Арэна, Ляйпцыг
Справаздача
25 чэрвеня 2024
19:00 (UTC+3)
 Нідэрлянды  -:-  АўстрыяАлімпіяштадыён, Бэрлін
Справаздача
25 чэрвеня 2024
19:00 (UTC+3)
 Францыя  -:-  ПольшчаВэстфаленштадыён, Дортмунд
Справаздача

Група E

ГВНПМячыПкт
 Бэльгія00000–00
 Румынія00000–00
 Славаччына00000–00
 Украіна00000–00
17 чэрвеня 2024
16:00 (UTC+3)
 Румынія  -:-  УкраінаАльянц-Арэна, Мюнхэн
Справаздача
17 чэрвеня 2024
19:00 (UTC+3)
 Бэльгія  -:-  СлаваччынаВальдштадыён, Франкфурт-на-Майне
Справаздача
21 чэрвеня 2024
16:00 (UTC+3)
 Славаччына  -:-  УкраінаМэркур Шпіль-арэна, Дусэльдорф
Справаздача
22 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Бэльгія  -:-  РумыніяРайн-Энэргі-Штадыён, Кёльн
Справаздача
26 чэрвеня 2024
19:00 (UTC+3)
 Славаччына  -:-  РумыніяВальдштадыён, Франкфурт-на-Майне
Справаздача
26 чэрвеня 2024
19:00 (UTC+3)
 Украіна  -:-  БэльгіяМГП-Арэна, Штутгарт
Справаздача

Група F

ГВНПМячыПкт
 Партугалія00000–00
 Турэччына00000–00
 Чэхія00000–00
 Грузія00000–00
18 чэрвеня 2024
19:00 (UTC+3)
 Турэччына  -:-  ГрузіяВэстфаленштадыён, Дортмунд
Справаздача
18 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Партугалія  -:-  ЧэхіяРэд Бул Арэна, Ляйпцыг
Справаздача
22 чэрвеня 2024
16:00 (UTC+3)
 Грузія  -:-  ЧэхіяФолькспаркштадыён, Гамбург
Справаздача
22 чэрвеня 2024
19:00 (UTC+3)
 Турэччына  -:-  ПартугаліяВэстфаленштадыён, Дортмунд
Справаздача
26 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Грузія  -:-  ПартугаліяФэльтынс-Арэна, Гельзэнкірхэн
Справаздача
26 чэрвеня 2024
22:00 (UTC+3)
 Чэхія  -:-  ТурэччынаФолькспаркштадыён, Гамбург
Справаздача

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі