Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў

Зьвя́з эўрапе́йскіх футбо́льных асацыя́цыяў (анг. UEFA — трансьліт. УЭФА) — арганізацыя, якая кіруе футболам у Эўропе. Яна аб’ядноўвае нацыянальныя футбольныя асацыяцыі эўрапейскіх краін, а таксама Ізраілю, Казахстану і Кіпру. УЭФА займаецца арганізацыяй усіх эўрапейскіх спаборніцтваў клюбаў і зборных, разьмяркоўвае прыбыткі ад рэклямы й трансьляцыяў паміж клюбамі й нацыянальнымі асацыяцыямі, якія ўваходзяць у яе склад.

Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў
анг. Union of European Football Associations

Галаўная сядзіба ў Ніёне (2011 год)

Сінім краіны-ўдзельніцы (2019 год)
АбрэвіятураЗЭФА
Дата ўтварэньня15 чэрвеня 1954 (69 гадоў таму)
Штаб-кватэракантон Во, Ніён, Жэнэўскі праезд, д. 46[1]
МесцазнаходжаньнеШвайцарыя
Сяброўства55 краёвых аб'яднаньняў
Генэральны сакратарТэадор Тэадарыдыс
СтаршыняАляксандар Чэферын[2]
Кіроўны органВыканаўчы камітэт
Колькасьць супрацоўнікаў622 (2019 год)[3]
Сайтuefa.com

УЭФА зьяўляецца адной з шасьці кантынэнтальных канфэдэрацыяў, якія ўваходзяць у ФІФА. Амаль усе наймацнейшыя футбалісты сьвету гуляюць у Эўропе з-за таго, што менавіта ў ёй самыя вялікія зарплаты, асабліва ў Ангельшчыне, Італіі, Гішпаніі й Нямеччыне. Таксама УЭФА прадстаўляюць шматлікія моцныя зборныя сьвету, што прадвызначае вялікае прадстаўніцтва краін гэтай канфэдэрацыі на сусьветных першынствах: так, з 32 камандаў на чэмпіянаце сьвету 2006 году УЭФА прадстаўлялі 14.

УЭФА была заснаваная 15 чэрвеня 1954 году ў Базэлі (Швайцарыя) пасьля кансультацыяў, пачатых фэдэрацыямі футболу Францыі, Італіі й Бэльгіі. Першапачаткова ва УЭФА уваходзілі 25 краін, цяпер гэтая лічба дасягнула 55. Штаб-кватэра УЭФА разьмяшчалася ў Парыжы да 1959 году, калі яна пераехала ў Бэрн. З 1995 году яна грунтуецца ў швайцарскім Ньёне. Першым генэральным сакратаром УЭФА быў Анры Дэлянэ, а прэзыдэнтам — Эбэ Шварц.

УЭФА часта меў канфлікты з Эўракамісіяй, прадстаўляючы інтарэсы нацыянальных асацыяцыяў. У 1990-х гадах рознагалосьсі тычыліся правоў на тэлетрансьляцыі й асабліва міжнародных трансфэраў (справа Босмана).

Мінуўшчына

У чэрвені 1954 году Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (ЗЭФА) заснавалі ў Парыжы (Францыя). У 1959 годзе ЗЭФА перамясьціўся ў Бэрн (Швайцарыя), адкуль у 1995 годзе пераехаў у Ніён (кантон Во)[3].

Старшыні

  • Эбэ Шварц (1954—1962)
  • Густаў Відэркер (1962—1972)
  • Артэміё Франкі (1972—1983)
  • Жак Жорж (1983—1990)
  • Ленарт Югансан (1990—2007)
  • Мішэль Плятыні (2007—2015)
  • Аляксандар Чэфэрын (з 2016 году)

Генэральныя сакратары

У 1999—2009 гадах пасада звалася «выканаўчы дырэктар».

  • Анры Дэлянэ (1954—1955)
  • П’ер Дэлянэ (1955—1960)
  • Ганс Бангертэр (1960—1989)
  • Гергард Айгнэр (1989—2003)
  • Лярс-Крыстэр Ольсан (2003—2007)
  • Джаньні Інфантына (2007)
  • Дэйвід Тэйлар (2007—2009)
  • Джаньні Інфантына (2009—2016)

Спаборніцтвы

Зборныя каманды

Галоўнае спаборніцтва зборных, якое праводзіць УЭФА — чэмпіянат Эўропы, які вядзе сваю гісторыю з 1958 году (першы фінальны турнір прайшоў у 1960), і да 1964 году зваўся «Кубак эўрапейскіх нацыяў». Таксама пад эгідай УЭФА праходзяць моладзевы чэмпіянат Эўропы й юніёрскія чэмпіянаты для гульцоў да 19 і да 17 гадоў. Для жанчын таксама праводзяцца чэмпіянат Эўропы й чэмпіянат да 19 гадоў.

УЭФА таксама арганізуе УЭФА / КАФ «Мэрыдыян» Кубак з АКР для моладзевых камандаў.

Таксама праводзіцца чэмпіянат Эўропы па футзале.

Клюбныя

Пад эгідай УЭФА праводзяцца тры клюбныя спаборніцтвы:

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў