Шонская мова

мова народу шону

Шонская мова або Шона — мова народу шону. Распаўсюджаная ў Паўднёвай Афрыцы, галоўным чынам у Зымбабвэ (дзе яе носьбіты складаюць большасьць). Раней шона мог называцца каранга. Разам з мовай ндэбэлэ й ангельскай — дзяржаўная мова Зымбабвэ. Носьбіты шона складаюць каля 80 адсоткаў насельніцтва Зымбабвэ. Па апошніх дадзеных, усяго носьбітаў розных гаворак шона каля 10 млн.

Шонская мова
chiShona
Ужываецца ў Зымбабвэ
Рэгіён Паўднёвая Афрыка
Колькасьць карыстальнікаў 10 млн — родная мова
Клясыфікацыя нігера-кангалескія мовы

 мовы банту

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Зымбабвэ
Рэгулюецца
  • адстунічае праўная аснова карыстаньня шонскае мовы
  • карыстаньне ў бытавых умовах
  • выкладаньне як прадмет у школе
Статус: 3 шырэйшая камунікацыя[d][1]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 sn
ISO 639-2(Б) sna
ISO 639-2(Т) sna
ISO 639-3 sna

Шона мае пісьмовыя крыніцы: першыя спробы пісьмовых крыніц адносяцца да пачатку 20-га стагодзьдзя, а сучасны правапіс быў створаны ў 1950-я гады. Першы раман на шона — «Фэса» Саламона Муцвайра выйшаў у 1957 годзе. Шона выкладаецца ў школах як прадмет, але навучаньне на ім не вядзецца. Існуюць навуковыя працы аб шонскае мове, слоўнікі (галоўным чынам шонска-ангельскія). Пісьмовая шонская мова заснаваная на гаворках каранга (вобласьць Масьвінга) і зэзуру (сярэдзіна й поўнач краіны), аднак па закону ўсе гаворкі роўныя і выкладаюцца ў мясцовых школах.

Азбука шонскае мовы

Аснова шонскае мовы лацінская азбука. Сьпіс знакаў:

ЗнакГук
a/a/
b/б/
bh/бх/
ch/ч/
d/д/
dh/дх/
dy/джк/
dzv/дбз/
e/э/
f/ф/
g/кг/
h/х/
i/і/
j/дж/
k/к/
l/л/
m/м/
mh/мх/
n/н/
ng/нь/
o/о/
p/п/
r/ру/
s/с/
sv/фс/
sw/ску/
t/т/
tsv/тфс/
ty/тжк/
u/у/
v/б/
vh/ух/
w/ў/
y/й/
z/з/
zv/бз/