Шона (мова)

Шонамова банту, родная мова народа шона. Распаўсюджана ў Паўднёвай Афрыцы, галоўным чынам у Зімбабвэ (дзе яе носьбіты складаюць большасць). Раней шона мог называцца каранга. Разам з мовай ндэбеле і англійскай — афіцыйная мова Зімбабвэ. Носьбіты шона складаюць каля 80% насельніцтва Зімбабвэ (даныя SIL International, 1989). Па апошніх дадзеных Ethnologue, усяго носьбітаў розных дыялектаў шона каля 10 млн.

Шона
СаманазваchiShona
КраіныЗімбабвэ, Мазамбік, Замбія, Батсвана
Афіцыйны статусЗімбабвэ
Агульная колькасць носьбітаўкаля 10 000 000 (2001, адзнака[1])
Класіфікацыя
КатэгорыяМовы Афрыкі

Нігера-кангалезская макрасям'я

Бенуэ-кангалезская сям'я
Бантоідная галіна
Група банту
Зона S
Пісьменнасцьлацінка
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97шон 807
ISO 639-1sn
ISO 639-2sna
ISO 639-3sna
WALSkrg і shn
Ethnologuesna
Linguasphere99-AUT-a
ABS ASCL9207
IETFsn
Glottologcore1255 і shon1251
Вікіпедыя на гэтай мове

Шона мае пісьмовую традыцыю: першыя спробы стандартызацыі адносяцца да пачатку XX стагоддзя, а сучасная арфаграфія была замацавана ў 1950-я гады. Першы раман на шона - «Феса» Саламона Мутсвайра выйшаў у 1957 годзе. Шона выкладаецца ў школах як прадмет, але навучанне на ім не вядзецца. Існуюць навуковыя працы аб шона, слоўнікі (галоўным чынам шона-англійскія). Літаратурная шона заснавана на дыялектах каранга (правінцыя Масвінга) і зезуру (цэнтр і поўнач краіны), аднак па закону ўсе дыялекты роўныя і выкладаюцца ў мясцовых школах.

Зноскі

Літаратура

  • Fortune, G. (1955) An Analytical Grammar of Shona London: Longmans Green.
  • Brauner, Sigmund (1995) A grammatical sketch of Shona : including historical notes. Köln: Rüdiger Koppe.
  • Carter, Hazel (1986) Kuverenga Chishóna : an introductory Shona reader with grammatical sketch (2nd edition). London: SOAS.

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Peji Rekutanga