Якуцкая мова

сібірская цюрская мова

Яку́цкая мова (па-якуцку: саха тыла) — мова якутаў, належыць да цюрскай групы моваў. Колькасьць носьбітаў мовы паводле зьвестак перапісу насельніцтва ў Расеі 2010 року складае каля 450 140 чалавек[1], якія пражываюць у асноўным на тэрыторыі Якутыі, а таксама ў Іркуцкай і Магаданскай абласьцях, Краснаярскім і Хабараўскім краёх.

Якуцкая мова
саха тыла
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Рэспубліка Саха (Якутыя), Магаданская вобласьць, Іркуцкая вобласьць, Краснаярскі ды Хабараўскі краі
Колькасьць карыстальнікаў 450 140 чал. (зьвесткі перапісу насельніцтва Расеі ў 2010 р.)[1]
Клясыфікацыя Цюрскія мовы
  • Сыбірска-цюрскія мовы
    • Паўночныя
      • Якуцкая мова
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Якутыі (Расея)
Статус: 2 Правінцыйны[d][2]
Пісьмо кірыліца і Sakha scripts[d]
Коды мовы
ISO 639-2(Б) sah
ISO 639-2(Т) sah
ISO 639-3 sah
Якуцкая мова на мапе сьвету (цёмна-сінім).

Якуцкая мова рэзка адрозьніваецца ад іншых цюрскіх моваў наяўнасьцю плясту лексыкі няяснага паходжаньня (магчыма, палеаазіяцкага)[3]. Маецца таксама мноства мангольскіх запазычаньняў.

Пісьмовасьць

У 1917 годзе новы альфабэт на аснове МФА быў створаны С. А. Наўгародавым. Першапачаткова ён утрымліваў толькі малыя літары, а таксама знак : для адлюстравання доўгіх гукаў (як галосных, так і зычных). У 1924 годзе гэты альфабэт быў рэфармаваны. Пазьней ён рэфармаваўся яшчэ некалькі разоў, пакуль у 1929 годзе ня быў заменены на ўніфікаваны цюрскі альфабэт. Потым у 1939 годзе быў ажыцьцёўлены пераход на альфабэт на аснове кірыліцы.

Сучасны якуцкі альфабэт

Сёньня ў якуцкай мове выкарыстоўваецца альфабэт, які ўтрымлівае ўвесь расейскі альфабэт, плюс пяць дадатковых літараў: Ҕҕ, Ҥҥ, Өө, Һһ, Үү і дзьве камбінацыі: Дь дь (чытаецца як Дж, прыкладам: дьахтар — «жанчына»; чытаецца як — джахтар), Нь нь. Выкарыстоўваюцца таксама 4 дыфтонгі: уо, ыа, иэ, үө.

  • Сучасны выгляд якуцкага альфабэту:
А аБ бВ вГ гҔ ҕД дДь дьЕ е
Ё ёЖ жЗ зИ иЙ йК кЛ лМ м
Н нҤ ҥНь ньO oӨ өП пР рС с
Һ һТ тУ уҮ үФ фХ хЦ цЧ ч
Ш шЩ щЬ ьЫ ыЪ ъЭ эЮ юЯ я
  • Тлумачэньне:
КірыліцаНазваIPAЗаўвагі
А аа/a/
Б ббэ/b/
В ввэ/v/Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Г ггэ/g/
Ҕ ҕҕэ/ɣ/, /ʁ/«Г з гачкам» (звонкае «х», паўднёварасейскае «г»; францускае «r»).
Д ддэ/d/
Дь дьдьэ/ɟ/«Д зь мяккім знакам» (звышмяккае, падобнае да расейскага, «дь», амаль «гь»).
Е ее/e/, /je/Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Ё ёё/jo/Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Ж жжэ/ʒ/Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
З ззэ/z/Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
И ии/i/
Й ййот/j/, //
К кка/k/, /q/
Л лэл/l/
М мэм/m/
Н нэн/n/
Ҥ ҥэҥ/ŋ/Лігатура «нг» (заднеязычнае «н»).
Нь ньэньэ/ɲ/«Н зь мяккім знакам» (звышмяккае «н»).
О оо/o/
Ө өө/ø/«О з ашэсткам» (накшталт нямецкага «ö»).
П ппэ/p/
Р рэр/r/
С сэс/s/
Һ һһэ/h/На ўзор ангельскага або нямецкага «h»
(глухое прыдыханьне).
Т ттэ/t/
У уу/u/
Ү үү/y/«Прамая У» (на ўзор нямецкага «ü»).
Ф фэф/f/Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Х хха/x/
Ц ццэ/ʦ/Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Ч чче/ʧ/
Ш шша/ʃ/Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Щ щща/ɕː/Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Ъ ъкытаатыннарар бэлиэ/./Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Ы ыы/ɯ/Заднеязычнае, неабвусьненае «у»
Ь ьсымнатыы бэлиэтэ/ʲ/Ужываецца толькі ў спалучэньнях «дь», «нь»,
а таксама ў запазычаньнях з расейскае мовы.
Э ээ/e/
Ю юю/ju/Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.
Я яя/ja/Выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях
з расейскае мовы.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі