Ёркшыр і Хамбер

(Пасля перасылкі з Іаркшыр і Хамбер)

Ёркшыр і Хамбер (англ.: Yorkshire and the Humber) — рэгіён на ўсходзе Англіі. Уключае дзевяць цырыманіяльных графстваў, а таксама некалькі дзясяткаў унітарных і муніцыпальных раёнаў. Адміністрацыйны цэнтр — Лідс.

Ёркшыр і Хамбер
англ.: Yorkshire and the Humber
Краіна Вялікабрытанія
Статусрэгіён
Уваходзіць уАнглія
Уключае5 цырыманіяльных графстваў
Адміністрацыйны цэнтрЛідс
Насельніцтва (2012)
5 316 700 (7-е месца)
Шчыльнасць344,79 чал./км² (5-е месца)
Плошча15 420 км²
(5-е месца)
Ёркшыр і Хамбер на карце
Часавы поясUTC+0
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Рэгіён Ёркшыр і Хамбер займае тэрыторыю 15 420 км² (5-е месца сярод рэгіёнаў), абмываецца з усходу Паўночным морам, мяжуе на поўдні з рэгіёнам Усходні Мідленд, на захадзе з рэгіёнам Паўночна-Заходняя Англія, на поўначы з рэгіёнам Паўночна-Усходняя Англія.

Гарадскія агламерацыі

У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны 6 буйных гарадскіх агламерацый з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек (паводле даных 2001 года, у парадку змяншэння колькасці насельніцтва)[1]:

  • Заходні Ёркшыр (гарадская агламерацыя) 1 499 465
  • Шэфілд (гарадская агламерацыя) 640 720
  • Кінгстан-эпон-Хал 301 416
  • Дзёран-Валі 207 726
  • Грымсбі/Клітарпс 138 842
  • Ёрк 137 505

Дэмаграфія

На тэрыторыі рэгіёна Ёркшыр і Хамбер паводле даных 2012 года пражывае 5 316 700 чалавек (7-е месца сярод рэгіёнаў), пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 344,79 чал./км²[2].

Палітыка

Мясцовае самакіраванне Ёркшыр і Хамбера (LGYH) аб'ядноўвае высілкі 22 мясцовых саветаў, чатырох падраздзяленняў пажарнай і выратавальнай службаў, чатырох падраздзяленняў паліцэйскага кіравання і двух падраздзяленняў асацыяцыі нацыянальных паркаў, размешчаных на тэрыторыі рэгіёна Ёркшыр і Хамбер[3].

Агенцтва па развіцці «Ёркшыр Форвард» (en:Yorkshire Forward) створана ў 1999 годзе, яго асноўная мэта — развіццё эканомікі рэгіёна Ёркшыр і Хамбер[4].

Адміністрацыйны падзел

Рэгіён Ёркшыр і Хамбер складаецца з восем палітычна незалежных адна ад адной адміністрацыйных адзінак — двух метрапольных графстваў (Уэст-Ёркшыр і Саўт-Ёркшыр), неметрапольнага графства Норт-Ёркшыр і пяці ўнітарных адзінак (Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр, Ёрк, Кінгстан-эпон-Хал, Паўночны Лінкальншыр і Паўночна-Усходні Лінкальншыр). Метрапольныя графствы, неметрапольныя графствы і ўнітарныя адзінкі аб'яднаны ў пяць цырыманіяльных графстваў — Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр, Уэст-Ёркшыр, Лінкальншыр†, Норт-Ёркшыр† і Саўт-Ёркшыр, для забеспячэння імі цырыманіяльных функцый. Метрапольныя і неметрапольныя графствы падзяляюцца на шаснаццаць метрапольных і неметрапольных раёнаў. Унітарныя адзінкі падзелу на раёны не маюць.

Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства)

  • 12. Іст-Райдынг-оф-Ёркшыр (унітарная адзінка)
  • 13. Кінгстан-эпон-Хал (унітарная адзінка)

Уэст-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства, метрапольнае графства)

    • 5. Уэйкфілд
    • 6. Кіркліс
    • 7. Колдэрдэйл
    • 8. Брэдфард
    • 9. Лідс

Лінкальншыр (цырыманіяльнае графства)

  • 14. Паўночны Лінкальншыр (унітарная адзінка)
  • 15. Паўночна-Усходні Лінкальншыр (унітарная адзінка)

Норт-Ёркшыр† (цырыманіяльнае графства)

Саўт-Ёркшыр (цырыманіяльнае графства, метрапольнае графства)

† — цырыманіяльныя графствы Лінкальншыр і Норт-Ёркшыр уключаюць адміністрацыйныя адзінкі таксама і з іншых рэгіёнаў

Статус сіці

Герб Ёрк Сіці

У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны сем з 50 адміністрацыйных адзінак Англіі, якія маюць статус «сіці»:

  • Сіці-оф-Брэдфард з галоўным горадам Брэдфард з'яўляецца цэнтрам Дыяцэзіі Брэдфард (дыяцэзія, Diocese of Bradford) з 1919 года[5], мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца лорд-мэрам Брэдфарда Пітэрам Хілам, якія нарадзіўся ў горадзе Саўтвік, Заходні Сусекс[6].
  • Ёрк з'яўляецца цэнтрам правінцыі Ёрк, з тых часоў як першым архібіскупам Ёрка ў 732 годзе стаў брат караля Нартумбрыі Экгеберт[7]. Ёрк Сіці мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца лорд-мэрам Ёрка Сьюзен Галаўэй[8].
  • Кінгстан-эпон-Хал мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца Лорд-Мэрам Хала. 27 мая 2010 года 98-м лорд-мэрам Хала стаў Дэвід Джэмел (David Gemmell), які нарадзіўся ў Хале[9].
  • Лідс мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца мэрам з 1661 года, калі каралём Англіі Карлам II была выдадзена адмысловая грамата. Лідс паслядоўна ўзначальваўся 240 мэрамі да 1897 года, калі каралевай Вікторыяй пасада мэра была перайменавана ў лорд-мэра Лідса. У 2010 годзе 117-м лорд-мэрам Лідса стаў Джэймс Мак-Кэна, які нарадзіўся 1945 годзе ў Дубліне, Ірландыя[10].
    Герб Шэфілд Сіці
  • Рыпан з'яўляецца цэнтрам Дыяцэзіі Рыпана і Лідса (дыяцэзія, Diocese of Ripon and Leeds) з 1836 года — гэта першая новаўтвораная дыяцэзія Англіі пасля Рэфармацыі Англійскай царквы[11]. Рыпан мае мясцовае самакіраванне і з 2010 года ўзначальваецца Мэрам Рыпана Гары Уілам, тэрмін паўнамоцтваў мэра складае два гады[12].
  • Уэйкфілд стаў цэнтрам Дыяцэзіі Уэйкфілд (дыяцэзія, Diocese of Wakefield) у 1888 годзе[13], мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца Мэрам Уэйкфілда Тоні Уолісам, які нарадзіўся ў 1951 годзе ў Каслфардзе, прыгарадзе Уэйкфілда[14].
  • Шэфілд з'яўляецца цэнтрам Дыяцэзіі Шэфілд (дыяцэзія, Diocese of Sheffield) з 1914 года[15], мае мясцовае самакіраванне і ўзначальваецца мэрам з 1843 года. У 1893 годзе, з выпускам каралеўскай граматы, Шэфілд атрымаў статус «сіці»[16], а ў 1897 годзе каралевай Вікторыяй пасада мэра была перайменавана ў лорд-мэра Шэфілда[17]. У 2010 годзе 114-м лорд-мэрам Шэфілда стаў Алан Лоу, які нарадзіўся ў Барнслі, Саўт-Ёркшыр[18].

Эканоміка

У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер знаходзіцца штаб-кватэра і вытворчыя магутнасці кампаніі, якая выпускае аўтамабілі пад маркай Джынета.

Порт Грымсбі і Імінгем, найбуйнейшы ў Вялікабрытаніі, з грузаабаротам 65,3 мільёна тон[19].


Спорт

Чатыры з дваццаці чатырох прафесійных футбольных клубаў, выступоўцаў у сезоне 2011/2012 у Чэмпіянаце Футбольнай лігі, грунтуецца ў рэгіёне Ёркшыр і Хамбер:

Чатыры з дваццаці чатырох клубаў, выступоўцаў у Першай Футбольнай лізе:

Два з дваццаці чатырох клубаў, выступоўцаў ва Другой Футбольнай лізе Англіі:

  • «Брэдфард Сіці»
  • «Ротэрэм Юнайтэд»

Два з дваццаці чатырох прафесійных ці паўпрафесійных клубаў у Нацыянальнай Канферэнцыі:

  • «Грымсбі Таўн»
  • «Ёрк Сіці»

Тры з дваццаці двух клубаў, выступоўцаў у Паўночнай Канферэнцыі:

  • «Галіфакс Таўн»
  • «Гізлі»
  • «Харагейт Таўн»

Славутасці

У рэгіёне Ёркшыр і Хамбер размешчаны дзве з 28 групы аб'ектаў, уключаных у Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Вялікабрытаніі:


Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі