Лідс

Лідс (англ.: Leeds [ˈliːdz]) — горад у Іаркшыры, на рацэ Эйр; пяты па велічыні горад Вялікабрытаніі; 443247 жыхароў, якія пражываюць унутры гарадской рысы (па выніках перапісу 2001 года), агульная колькасць жыхароў у канурбацыі Заходняга Іаркшыра складае больш за два мільёны чалавек. Назва «Лідс» ужываецца як па адносінах да гістарычнага цэнтра горада, так і да больш шырокага ўтварэння, якое ўключае ў сябе невялікія гарады Отлі і Уэзербі.

Горад
Лідс
Leeds
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Першая згадка
1086
Плошча
551,72 км²
Вышыня цэнтра
10 м і 340 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
443 247 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
0113
Афіцыйны сайт
Лідс на карце Вялікабрытаніі
Лідс (Вялікабрытанія)
Лідс
Лідс (Вялікабрытанія)
Лідс

Гісторыя

У Сярэднявеччы Лідс стаў гандлёвым цэнтрам рэгіёна. Да прамысловай рэвалюцыі ён быў цэнтрам вытворчасці ваўняных тканін і белага сукна[1]. Прадукцыя Лідса складала шостую частку ад агульнага экспарту Англіі ў 1770 годзе. Рост, першапачаткова тэкстыльнай прамысловасці, быў паскораны будаўніцтвам каналу паміж Лідсам і Ліверпулам у 1699 годзе. Чыгуначная сетка была пабудавана вакол Лідса ў 1834 годзе, што значна палепшаныла сувязь гораду з нацыянальнымі рынкамі і істотна паўплывала на яго развіццё. Разам з ростам тэхнічнага прагрэсу і прамысловай экспансіяй Лідс працягваў гандляваць і сельскагаспадарчымі таварамі, гэта значыць у 1864 годзе ў горадзе пачала працу збожжавая біржа.

У 1914 годзе вытворчасць гораду была пераарыентавана на друк, машынабудаванне, хімічную і швейную вытворчасць. Зніжэнне вытворчасці ў 1930-х гадах змянілася часовым узростам прамысловасці ў сувязі з пераходам да ваеннай вытворасці падчас Другой сусветнай вайны. Тым не менш, у 1970-я гады швейнай прамысловасць Лідса была ў незваротным заняпадзе, з-за адсутнасці магчымасцей канкурыравання з таннымі вырабамі замежных канкурэнтаў[2].

Клімат

Лідс мае марскі клімат, з вялікім уплывам Атлантычнага акіяна. Лета, як правіла, мяккае, з умеранай колькасцю ападкаў, зімы халодныя, дажджлівыя, часам назіраюцца снег і мароз.

Гарады-пабрацімы

Славутасці

Вядомыя асобы

Сувязь з Беларуссю

  • У Лідсе нарадзіўся Джым Дынглі (1942) — брытанскі славіст, даследчык беларускай гісторыі і літаратуры.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі