Іванск

аграгарадок у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Іва́нск[1] (трансліт.: Ivansk, руск.: Иванск) — аграгарадок у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Іванскага сельсавета.

Аграгарадок
Іванск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 456 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2133
Аўтамабільны код
2
СААТА
2251808026
Іванск на карце Беларусі ±
Іванск (Беларусь)
Іванск
Іванск (Віцебская вобласць)
Іванск

Гісторыя

Вядомы прынамсі з 1563 года, калі згадваецца ў маскоўскай пісцовай кнізе Полацкага павета як "манастырскае сяльцо Іванаўскае" ў Сялецкай воласці на рацэ Уле, цэнтр уладанняў полацкага Іаана-Прадцечанскага манастыра, у склад якіх уваходзіла яшчэ 4 неназваныя возеры і 15 неназваных вёсак. З Рэвізіі 1552 года вядома, што ў склад гэтых уладанняў уваходзілі "людзі" Копцеўскія, Дзямідаўскія і Прыстойскія нада ракой Улай[2].

У 1564 годзе на палях каля сяла адбылася бітва на Уле.

Рэвізоры ў 1580 годзе адзначалі, што раней у манастырскім маёнтку "людзей" Копцеўскіх, Дзямідаўскіх, Прыстойскіх, Еванскіх было 86 і давалі яны кожны 4 сноп з усяго збожжа і палову мёду з усіх борцяў, але на час рэвізіі ўсе "разышліся прэч", што пэўна было наступствам Лівонскай вайны (1558—1583). Станам на 1580 год названыя чатыры сяла трымаў кашталян смаленскі "ку Дзісне".

Вядомыя асобы

Славутасці

Зноскі

Спасылкі