Ігнацы Масціцкі

Ігнацы Масціцкі (польск.: Ignacy Mościcki; 1 снежня 1867, Межанова каля г. Плоцк, Польшча — 2 кастрычніка 1946) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, вучоны-хімік. Акадэмік Акадэміі навук Польшы ў Кракаве (1928 г.).

Ігнацы Масціцкі
польск.: Ignacy Mościcki
Слепаўрон
Слепаўрон
Прэзідэнт Польшчы
4 чэрвеня 1926 — 30 верасня 1939
ПапярэднікСтаніслаў Вайцяхоўскі
ПераемнікУладзіслаў Рачкевіч на эміграцыі
Нараджэнне1 снежня 1867(1867-12-01)
Смерць2 кастрычніка 1946(1946-10-02) (78 гадоў)
Месца пахавання
РодМасціцкія[d]
ЖонкаМіхаліна Масціцкая
Марыя Масціцкая
Нацыянальнасцьпаляк
Веравызнаннекаталік
Партыя
Член у
Адукацыя
Прафесіяхімік
Дзейнасцьхімік, палітык, прафесар, вынаходнік, пісьменнік-дакументаліст, выкладчык універсітэта
Навуковая дзейнасць
Навуковая сферапалітыка[2] і хімія[2]
Месца працы
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў Рыжскі палітэхнікум (1892 г.). У час вучобы удзельнічаў ў польскіх сацыялістычных арганізацыях. У 1892—1897 гг. у эміграцыі ў Вялікабрытаніі і Швейцарыі, дзе пазнаёміўся з Ю.Пілсудскім. У 1912—1922 г. прафесар Львоўскага політэхнічнага інстытута. Пасля ваеннага перавароту ў маі 1926 г. па рэкамендацыі Юзафа Пілсудскага 4 чэрвеня 1926 г. абраны Прэзідэнтам Польскай Рэспублікі, рэалізоўваў яго палітычную лінію, якую падтрымліваў і шэраг дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Быў прыхільнікам памяркоўнага ўмяшання дзяржавы ў эканоміку. У пачатку Другой сусветнай вайны інтэрніраваны ў Румынію (верасень 1939 г.), дзе 30 верасня аб’явіў пра сваю адстаўку. Са снежня 1939 г. у эміграцыі ў Швейцарыі.

Аўтар больш як 60 навуковых прац і патэнтаў у галіне хімічных тэхналогій, арганізатар хімічнай прамысловасці ў Польшчы. Распрацаваў прамысловы метад атрымання азотнай кіслаты з паветра.

Візіт Масціцкага ў Гродна

26 лістапада 1933 года ў Гродне прэзідэнт Масціцкі ўдзельнічаў у святкаванні 400-годдзя караля Стэфана Баторыя. Мерапрыемства адбывалася на плошчы Баторыя (сённяшняя Савецкая плошча) і ў Старым замку. На замку прэзідэнт паўдзельнічаў у адкрыцці памятнай табліцы, пасля чаго адбылося пасяджэнне Камітэту адбудовы замка, які вырашыў правесці рэстаўрацыю палаца да гадавіны смерці Баторыя ў 1936 годзе.

Паводле гарадской легенды, якую пераказваў пісьменнік Аляксей Карпюк, з прэзідэнтам у час візіту пагаварыў выкладчык гімназіі імя Адама Міцкевіча Ян Каханоўскі, у выніку чаго Масціцкі дапамог у пашырэнні гродзенскага заапарка[3].

Зноскі

  • У Гродна едзе Пан Прэзідэнт. Не той, што вы падумалі . Hrodna.life - навіны Гродна (26 лютага 2024). Праверана 26 лютага 2024.
  • Спасылкі


    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)