Ілірыйцы
Іліры́йцы (лац.: Illyrici) — старажытныя індаеўрапейскія плямёны, якія ў 1-м тысячагоддзі да н.э. насялялі тэрыторыю паўночнага захаду Балканскага паўвостраву ад узбярэжжа Адрыятычнага мора да Дуная. Найбольш вядомымі з гэтых плямёнаў былі істры, яподы, далматы, лібурны і інш. На паўночным захадзе межавалі з кельтамі, на ўсходзе — з фракійцамі.
Спачатку ілірыйцы займалі значныя тэрыторыі ў Цэнтральнай Еўропе, але былі выцеснены кельтамі. Вялі працяглую барацьбу з Рымам (з 3 ст. да н.э.), але ў выніку былі заваяваныя (1 ст. да н.э.). Паступова асіміляваліся.
Літаратура
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 5. Зуйкі — Кішы / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1972. — 616 с.: іл., карты. С. 63.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)