Імпарт

Імпарт (лац.: importare — увазіць) — увоз на мытную тэрыторыю краіны тавараў, паслуг ці капіталу.

Імпарт з пунтку гледжання навукі — гэта вынік міжнароднага падзелу працы ў спаборніцтве краін па найбольш дасканаламу выкарыстоўванню рэсурсаў як матэрыяльных, так і нематэрыяльных.

Разам з экспартам імпарт складае гандлёвы абарот. Розніца паміж агульнай вартасцю экспарту і імпарту складае гандлёвае сальда.

Вартасць імпарту лічыцца ў цэнах на ўмовах CIF, гэта значыць уключаецца вартасць страхавання і фрахта. З гэтай прычыны агульнасусветны экспарт заўсёды менш за імпарт.

Імпарт матэрыяльных каштоўнасцей называецца бачны імпарт. Імпарт транспартных паслуг, турызм, страхаванне і іншыя паслугі, а таксама пералікі грошаў юрыдычных і фізічных асоб за мяжу — нябачны імпарт.

Падзяляюць імпарт па яго прадмеце на:

  • Імпарт тавараў
  • Імпарт паслуг
  • Імпарт капіталу

Рэімпарт — адваротны ўвоз тавараў, раней вывезеных па-за межы і не пераапрацаваных там.

Імпарт рэгулюецца дзяржавамі праз некаторыя інструменты гандлёвай палітыкі: мыты, квоты, «дабраахвотныя» абмежаванні, мінімальныя імпартныя цэны, тэхнічныя бар’еры і іншыя.

Гэтыя інструменты маюць дзве мэты — абарона нацыянальных вытворцаў ад міжнароднай канкурэнцыі і фіскальная мэта.

Імпарт у Беларусі

Агульная вартасць імпарту ў Беларусь[1]
ГодМлн.$
200517 981,4
200622 100,7
200728 602,1
200839 341,3
Асноўныя краіны імпарту паводле звестак за 2008 год
ГодІмпарт, Млн.$
Расія23 460,3
Германія2 792,3
Украіна2 115,1
Кітай1 414,8

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі