Індзейцы Канады

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Індзейцы Канады — карэннае насельніцтва дзяржавы ў Паўночнай Амерыцы. Складаецца з мноства этнічных груп, што адносяцца да мангалоіднай расы. Перапіс 2006 налічыў у Канадзе 1,172,790 карэнных жыхароў, што склала 3,75 % насельніцтва краіны, у тым ліку 698,025 паўночнаамерыканскіх індзейцаў (2,23 %). Сёння індзейцы Канады размаўляюць на больш як 30 абарыгенных мовах, большасць з якіх распаўсюджаныя толькі тут. Многім з гэтых моў пагражае знікненне. Самыя распаўсюджаныя мовы — аджыбве і кры — сумарна налічваюць каля 150 000 носьбітаў.

Асінібойны палююць на бізона

Карэнныя народы Канады ўключаюць індзейцаў[1], эскімосаў[2]і метысаў[3]. Культура метысаў узнікла ў сярэдзіне XVII стагоддзя, калі індзейцы і інуіты змешваліся з еўрапейскімі каланістамі[4]. Інуіты найчасцей абмяжоўвалі кантакты з еўрапейцамі цягам ранняга перыяду[5].

Старажытная гісторыя

Археалагічныя і генетычныя даследаванні карэнных народаў пацвердзілі прысутнасць чалавека на поўначы Юкана прыкладна 26 500 гадоў назад і ў паўднёвай правінцыі Антарыа 9500 гадоў назад[6][7][8]. Археалагічныя аб’екты Олд Кроў Фэлтс і Блуфіш — два найбольш раннія археалагічныя помнікі чалавечага (палеаіндзейскага) жылля ў Канадзе[9][10][11].

Культуры канадскіх абарыгенаў уключалі ў сябе аселыя ці гарадскія паселішчы, вясковую гаспадарку, грамадскія і гістарычныя помнікі архітэктуры і складаную сацыяльную іерархію[12]. Некаторыя з гэтых цывілізацый зніклі яшчэ да з’яўлення першых еўрапейскіх паселішчаў (канец XV — пачатак XVI ст.) і былі знойдзеныя ў працэсе археалагічных даследаванняў.

Карэннае насельніцтва, паводле ацэнак, складала ад 200 тысяч да 2 мільёнаў людзей у канцы 1400 года[13], у цяперашні час Каралеўскай камісіяй Канады па ахове здароўя карэннага насельніцтва прынята лічба ў 500 тысяч чалавек[14]. Эпідэміі еўрапейскіх інфекцыйных захворванняў (грып, адзёр, воспа), да якіх індзейцы не мелі імунітэту, у спалучэнні з іншымі эфектамі кантактаў з еўрапейцамі, у выніку прывялі да вымірання ад 40 % да 80 % карэннага насельніцтва[15].

Новы час

Першымі еўрапейцамі на зямлі Канады сталі нарвежскія вікінгі, якія пасяліліся ў Л’Анс-о-Медаўз на Ньюфаўндлендзе каля 1000 года[16][17]. Пастаянныя сутычкі з негасціннымі індзейцамі вымусілі нарманаў хутка развітацца з новай калоніяй. Перыяд 1640—1701 быў адзначаны Бабровымі войнамі — серыяй канфліктаў за кантроль над гандлем футрам паміж канфедэрацыяй індзейцаў-іракезаў з іншымі індзейцамі, якім дапамагала Францыя. Паўстанне Рэд-Рывер вылілася ў стварэнне правінцыі Манітоба ў 1870 годзе.

Міфалогія

Сярод індзейцаў Канады ёсць восем унікальных міфаў аб стварэнні свету і адаптацый гэтых міфаў. Гэта міфы аб зямлі, аб сусветным бацьку, аб з’яўленні, аб разбоі, аб адраджэнні нябожчыка, аб двух стваральніках і іх спаборніцтве, а таксама міф аб братах[18].

Зноскі