Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978

Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978 — авіяцыйны інцыдэнт, які адбыўся 23 мая 2021 года ў Беларусі.

Інцыдэнт з рэйсам Ryanair 4978
Агульныя звесткі
Дата23 мая 2021
Месца
Загінулыя
  • 0 чал.
Параненыя0
МадэльSP-RSM[d][1]
АвіякампаніяRyanair
Пункт вылетуМіжнародны аэрапорт Элефтэрыяс Венізелас
Пункт прызначэнняВільнюскі міжнародны аэрапорт
РэйсFR4978

23 мая 2021 года выконваўся міжнародны рэгулярны пасажырскі рэйс авіякампаніі Ryanair з Афін (Грэцыя) у Вільнюс (Літва). Калі самалёт знаходзіўся над Беларуссю, ён быў перанакіраваны ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у суправаджэнні ваеннага знішчальніка. Тут быў затрыманы беларускі апазіцыйны актывіст Раман Пратасевіч і яго сяброўка Соф’я Сапега, пасля борт вылецеў з Мінска і прызямліўся ў Вільнюсе.

27 мая 2021 года Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі абвясціла аб пачатку расследавання ў сувязі з сітуацыяй з рэйсам Ryanair FR4978[2][3]. 20 ліпеня 2022 года апублікавана канчатковая справаздача аб інцыдэнце з лайнерам. Паводле яе высноваў, віна за захоп самалёта ляжыць на беларускіх уладах.

Ход падзей 23 мая 2021 года

Прыкладны маршрут палёту самалёта

Самалёт Boeing 737-8AS са 171 пасажырам вылецеў з Афін у Вільнюс. Рэйс знаходзіўся ў паветры каля 2,5 гадзіны, калі ён увайшоў у зону адказнасці беларускіх дыспетчараў. Пры набліжэнні да паветранай прасторы Літвы, калі борт знаходзіўся над Беларуссю, было паведамлена аб выбуховых рэчывах[4]. Электронная пошта, з якой нібыта прыйшло паведамленне, зарэгістравана ў Швейцарыі[5]. Па загадзе Аляксандра Лукашэнкі самалёт быў перанакіраваны ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у суправаджэнні ваеннага знішчальніка МіГ-29[6]. Генеральны дырэктар «Ryanair» Майкл О’Ліры  (польск.) распавёў, што беларускія дыспетчары паведамілі экіпажу пра «рэальную пагрозу, што калі самалёт увойдзе ў паветраную прастору Літвы ці паспрабуе прызямліцца ў Вільнюскім аэрапорце, то на борце выбухне бомба»[7][8]. Таксама ён паведаміў, што капітан самалёта неаднаразова прасіў мінскага дыспетчара забяспечыць сувязь з цэнтрам кіравання палётамі «Ryanair» у Варшаве, але яму казалі, што центр не адказваў на тэлефанаванні, што было «цалкам няпраўдай»[9].

Як заявіў Алядсандр Лукашэнка, «у самалёце знаходзіўся тэрарыст, і пра гэта ведалі далёка за межамі Беларусі»[10]. Калі лайнер апынуўся на зямлі, беларускі апазіцыйны актывіст Раман Пратасевіч, што знаходзіўся на борце, быў арыштаваны[6], разам з ім затрымалі яго сяброўку, грамадзянку Расіі Соф’ю Сапега[11]. На борце засталося 165 пасажыраў са 171[6]. Трое чалавек, сярод якіх быў і грэчаскі пасажыр, паведамілі тэлеканалу «Беларусь-1», што ўсё роўна накіроўваліся ў Беларусь, таму вырашылі не ляцець у Літву, але, па інфармацыі спецыяльных службаў, якую паведамілі Майклу О’Ліры, тры неўстаноўленыя асобы мелі быць агентамі расійскага альбо беларускага КДБ[12].

Паводле Майкла О’Ліры, пасля прызямлення самалёта ў Мінску шэраг нявызначаных асоб селі ў самалёт, у іх былі пры сабе відэакамеры, і яны неаднаразова спрабавалі прымусіць экіпаж пацвердзіць на відэа, што той добраахвотна накіраваўся ў Мінск, але экіпаж адмовіўся гэта пацвердзіць[9]. З яго слоў, супрацоўнікі мінскага аэрапорта перашкаджалі самалёту хутка вярнуцца ў неба, у тым ліку адмовіліся запраўляць самалёт, а потым адмовіліся прымаць аплату паліва па крэдытнай картцы[13].

Самалёт вылецеў з Мінска і прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Вільнюс, спазніўшыся на восем з паловай гадзін. Сустракаць яго прыехала прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце[14].

Несупадзенні

27 мая 2021 года швейцарская кампанія Proton Technologies AG заявіла, што паведамленне аб выбуховых рэчывах было адпраўлена пасля таго, як Boeing 737-8AS развярнулі ў бок аэрапорта «Мінск» (MSQ)[15].

Міжнародная рэакцыя

  • Файл:Ryanair logo new.svg: генеральны дырэктар «Ryanair» Майкл О’Ліры  (польск.) накіраваў ліст дырэктару Дэпартамента авіяцыі Беларуси, дзе апісаў інцыдэнт як «наўмысны і незаконны згон»[13].
  •  ІКАО: Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі выказала глыбокую заклапочанасць з нагоды «відавочнай пасадкі самалёта пад прымусам». У твітары ІКАО сцвярджалася, што прымусовая пасадка магло гэта парушэнне Чыкагскай канвенцыі  (укр.)[16].
  •  НАТА: Генеральны сакратар Енс Столтэнберг назваў пасадку «сур’ёзным і небяспечным інцыдэнтам, які патрабуе міжнароднага расследавання» і запатрабаваў «гарантаваць бяспечнае вяртанне экіпажа і ўсіх пасажыраў»[17]
  • Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен назвала інцыдэнт з самалётам «цалкам непрымальным», заявіўшы, што «любое парушэнне правілаў міжнароднага паветранага транспарту павінна мець наступствы»[18].
  •  Расія: МЗС Расіі заявіла, што «Дзеянні беларускіх авіяцыйных уладаў адпавядалі міжнародным нормам. Знішчальнік ВПС Беларусі быў узняты ў паветра для ажыццяўлення кантролю і аказання дапамогі пры пасадцы ў выпадку неабходнасці, асабліва з улікам знаходжання паблізу Беларускай АЭС»[19].

Наступствы

24 мая чатыры еўрапейскіх авіякампаніі (AirBaltic, Wizzair, Austrian Airlines, KlasJet) адмовіліся ад палётаў над Беларуссю[20]. Рэйс Масква-Калінінград авіякампаніі Ural Airlines, які традыцыйна пралягаў над Беларуссю, 24 мая выконваўся ў аблёт краіны[20].

24 мая Урад Літвы забараніў з 00:00 25 мая прыбыццё ў краіну і адбыццё з Літвы самалётаў, маршрут якіх праходзіць над тэрыторыяй Беларусі[21]. У гэты ж дзень «Белавія» абвясціла аб прыпыненні рэйсаў у Вільнюс[22]

24 мая Міністэрства транспарту Вялікабрытаніі адклікала дазвол на палёты ў Вялікабрытанію для беларускай авіякампаніі «Белавія»[23].

24 і 25 мая 2021 года на надзвычайным пасяджэнні Еўрапейскай рады  (фр.) кіраўнікі дзяржаў Еўрапейскага Саюза прынялі рашэнне забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў краіны ЕС. Еўрапейскім кампаніям рэкамендавана адмовіцца ад перасячэння паветранай прасторы Беларусі[24].

24 мая кіраўнік Еўракамісіі абвясціла аб замарозцы эканамічнай дапамогі Беларусі на 3 млрд еўра[25].

25 мая Латвія забараніла абслугоўваць самалёты, якія праляцелі над тэрыторыяй Беларусі[26].

З 25 мая «Белавія» адмяніла рэйсы ў Лондан і Парыж, бо была пазбаўлена ліцэнзіі на палёты ў Вялікабрытанію і Францыю[27].

25 мая Кабінет міністраў Украіны прыняў рашэнне пра прыпыненні авіясувязі з Беларуссю з 00:00 26 мая[28], украінскім авіякампаніям і самалётам забаронены палёт у паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь[29]. З 26 мая адменены рэйсы авіякампаніі «Мотор Січ» ў Запарожжа, і авіякампаніі «Белавія» ў Кіеў, Адэсу, Львоў, Харкаў[30].

26 мая Еўрапейскае агенцтва авіяцыйнай бяспекі апублікавала заяву, дзе прызнала паветраную прастору Беларусі небяспечнай[31].

З 27 мая Польшча закрыла сваю паветраную прастору для беларускіх самалётаў[32][33].

У сувязі забаронай на выкананне рэйсаў з боку шэрагу краін, 27 мая «Белавія» адмяніла рэйсы яшчэ ў восем краін. Самалёты перасталі выконваць рэйсы па 12 кірунках: Варшава, Мілан, Амстэрдам, Рым, Франкфурт, Берлін, Мюнхен, Гановер, Вена, Брусель, Барселона, Калінінград[34].

10 чэрвеня Японія выдала рэкамендацыі не лётаць над Беларуссю і закрыла ўласную паветраную прастору для беларускай авіяцыі[35].

30 ліпеня 2021 года Дзяржаўная паліцыя Латвіі распачала крымінальную справу па артыкуле крымінальнага закона Латвіі аб злачынных дзеяннях супраць свабоды, гонару і годнасці асобы ў сувязі з інцыдэнтам з рэйсам Ryanair 4978[36].

Замежныя авіякампаніі, якія прыпынілі палёты ў Беларусь ці сталі яе аблятаць
АвіякампаніяПрыпыніла палёты ў БеларусьАблятае Беларусь
Austrian Airlinesз 24.05.2021[20]
AirBalticз 24.05.2021[20]
Wizzairз 24.05.2021[20]
KlasJetз 24.05.2021[20]
Finnairз 25.05.2021[37]
LOTз 25.05.2021[37]з 25.05.2021[37]
Singapore Airlinesз 25.05.2021 (некаторыя маршруты)[37]
SASз 25.05.2021[30]
Avia Solutionsз 25.05.2021[30]
Lufthansaз 25.05.2021[30]
KLMз 25.05.2021[30]
Мотор Січз 26.05.2021[38]з 26.05.2021[38]
Alitaliaз 26.05.2021[31]

Санкцыі

Як звўважыў былы беларускі дыпламат Павел Слюнькін, да гэтага інцыдэнту з боку Еўропы ў адносінах да беларускага рэжыму былі толькі нейкія сімвалічныя дзеянні, накіраваныя пераважна на рэпутацыйны эфект. Але выпадак з пасаджаным у Мінску самалётам увёў цалкам новы фармат погляду еўрапейцаў на беларускі крызіс. Гэты крызіс інтэрнацыяналізаваўся і стаў праблемай не толькі ўнутранай беларускай, але і праблемай рэгіянальнай, для краін і грамадзян Еўрапейскага Саюза[39].

21 чэрвеня і 24 чэрвеня 2021 года ў тым ліку за прымусовую пасадку самалёта і наступнае затрыманне Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі Савет Еўрапейскага саюза пашырыў Чорны спіс Еўрасаюза, зацвердзіўшы спярша персанальныя (супраць службовых асобаў), потым і сектаральныя санкцыі супраць Рэспублікі Беларусь[40]. Сярод службоўцаў, маючых дачыненне да прымусовай пасадкі, пад санкцыі трапілі: міністр абароны Віктар Хрэнін, камандуючы ВПС і вайскамі СПА Ігар Голуб, начальнік штабу і першы намеснік Голуба Андрэй Гурцэвіч, генеральны дырэктар «Белаэранавігацыі» Леанід Чуро, міністр транспарта Аляксей Аўраменка, дырэктар дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Арцём Сікорскі, дэпутат ПП НС Алег Гайдукевіч[41][42]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года афіцыйныя асобы трапілі і ў санкцыйны спіс Швейцарыі[43][44].

Таксама была забаронена пастаўка ў Беларусь абсталявання, тэхналогій або софту, асноўнае прызначэнне якіх маніторынг або перахоп тэлефонных і інтэрнэт-камунікацый, а таксама тавараў і тэхналогій двайнога прызначэння для ваеннага выкарыстання, а гандаль нафтапрадуктамі, хларыдам калію і таварамі, неабходнымі для вытворчасці тытунёвых вырабаў быў абмежаваны[41][42]. Акрамя таго, «Белаэранавігацыю» ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[45], Канада[46], Швейцарыя[47].

9 жніўня 2021 года ЗША пашырылі спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб, дадаў Аўраменку, Сікорскага, Чуро, Гайдукевіча, а таксама Вячаслава Харанеку, дырэктара Нацыянальнага аэрапорта Мінск[48][49].

Расследаванне ICAO

27 мая 2021 года Савет Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі выказаў сур’ёзную занепакоенасць у сувязі з відавочным прымусовым ухіленнем і папрасіў Сакратарыят ICAO правесці расследаванне фактаў паводле артыкула 55 Чыкагскай канвенцыі для будучай сесіі Савета[50][51], якая мусіць быць у верасні[52]. 23 жніўня 2021 года ў Мінск прыбыла дэлегацыя ICAO пад кіраўніцтвам Сільвена Лефае для расследавання пасадкі самалёта.

20 ліпеня 2022 года ІСАО апублікавала канчатковую справаздачу аб інцыдэнце з лайнерам. Паводле яе высноваў, віна за захоп самалёта ляжыць на беларускіх уладах.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)