Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь

Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь[1] — урадавы орган Беларусі. Размяшчаецца ў Мінску на вуліцы Чычэрына, 21[2].

Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
скарочана — Дэпартамент па авіяцыі
Выява лагатыпа
Агульная інфармацыя
Дата стварэння5 мая 2006
Папярэдняе ведамстваДзяржаўны камітэт па авіяцыі Рэспублікі Беларусь
Штаб-кватэраг. Мінск, вул. Чычэрына, д. 21
ДырэктарІгар Уладзіміравіч Голуб
Сайтcaa.gov.by/by/

Агляд

Дэпартамент утвораны ў 2006 годзе на базе Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь. Дзейнічае на падставе Палажэння аб Дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 985[1].

Пад юрысдыкцыю дэпартамента падпадаюць уся грамадзянская авіяцыя, усе грамадзянскія аэрапорты, некалькі рамонтных баз, усе дыспетчарскія службы і лётныя навучальныя ўстановы.

З 1993 года Беларусь з’яўляецца членам ІКАО.

Дырэктары

  • Арцём Ігаравіч Сікорскі
  • з 27 сакавіка 2023 — Ігар Уладзіміравіч Голуб[3].

Міжнародныя санкцыі

Дэрэктар Дэпартамента Арцём Сікорскі 21 чэрвеня 2021 года за саўдзел у прымусовай пасадцы рэйса Ryanair 4978 і наступнае затрыманне Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[4]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года трапіў у санкцыйны спіс Швейцарыі[5][6]. 9 жніўня 2021 года ЗША дадалі Сікорскага ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб[7][8].

Зноскі

Спасылкі