Сефевіды

іранская дынастыя

Сефеві́ды (перс.: صفویان — Safaviyân; азерб.: Səfəvilər, صفوی‌لر; асм. دولت صفویه‎ — Devlet-i Safeviyye, груз. სეფიანთა დინასტია, курд.: سەفەوییەکان,Sefewî, араб. الصفويين‎‎, туркм.: Sefewiler, арм.: Սեֆեւյան) — іранская[1] шахская дынастыя, якая кіравала з пачатку XIV стагоддзя раёнам Ардэбіля Іранскай правінцыі Азербайджан, а з 1502 па 1722 гг. усім Іранам[2][3][4][5][6].

Дзяржава Сефевідаў з 1501 па 1736 — максімальная тэрыторыя пры Абасе I

Заснавальнікам дынастыі быў Ісмаіл I (15011524 гг.), нашчадак заснавальніка ордэна Сефевіе, родам з Ардэбіля ў Іранскім Азербайджане. Пасля перамогі над Алванд-ханам, кіраўніком цюркскай дзяржавы Ак-Каюнлу, пад Шарурам (у Нахічэвані), Ісмаіл з трыўмфам ўвайшоў у Тэбрыз, дзе ў ліпені 1501 года абвясціў сябе шахам Азербайджана[7][8]. Пазней Ісмаіл падпарадкаваў сабе ўвесь Іран і ў маі 1502 года каранаваў сябе шахам Ірана. Створаная дзяржава часцей за ўсё называлася даўлет-э кызылбаш (Кызылбашская дзяржава) [9][10]. Сталіцай Сефевідскай дзяржавы стаў горад Тэбрыз; пазней сталіца была перанесена ў Казвін, а адтуль — у Ісфахан.

Сефевіды называлі сябе сасанідскім тытулам «шахіншах» (цар цароў). На першы план яны высунулі, аднак, не нацыянальны прынцып, а шыізм, абвясціўшы яго дзяржаўнай рэлігіяй. Менавіта ў эпоху Сефевідаў шыізм зацвярджаецца ў якасці пануючай плыні ў Іране.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі